Перайсці да зместу

Інстытут эксперыментальнай паталогіі, анкалогіі і радыебіялогіі імя Р. Я. Кавецкага НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут эксперыментальнай паталогіі, анкалогіі і радыебіялогіі імя Р. Я. Кавецкага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва R. E. Kavetsky Institute of Experimental Pathology, Oncology and Radiobiology of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1960
Дырэктар Любоў Георгіеўна Бучынская
Юрыдычны адрас  Украіна, 03022 Кіеў,
Васількаўская вул., 45
Сайт iepor.org.ua

Інстытут эксперыментальнай паталогіі, анкалогіі і радыебіялогіі імя Р. Я. Кавецкага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне анкалогіі, эксперыментальнай паталогіі і радыебіялогіі.

Інстытут эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі Міністэрства аховы здароўя УССР быў заснаваны 7 ліпеня 1960 года з мэтай «…умацавання навуковых даследаванняў у галіне анкалогіі, аказання практычнай дапамогі аховы здароўя і падрыхтоўкі кваліфікаваных урачоў-анколагаў» [1] Установа была перайменавана ў Інстытут праблем анкалогіі і падпарадкавана Акадэміі навук УССР 14 мая 1971. У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума АН УССР № 571 ад 29 снежня 1978 інстытуту прысвоена імя Р. Я. Кавецкага.

У 1990 годзе ў сувязі з пашырэннем даследаванняў у галіне радыебіялогіі, якія набылі асаблівае значэнне ў перыяд ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, установа была перайменавана ў «Інстытут праблем анкалогіі і радыебіялогіі АН УССР».[2].

Цяперашняя назва — «Інстытут эксперыментальнай паталогіі, анкалогіі і радыебіялогіі імя Р. Я. Кавецкага НАН Украіны» — ад 11 снежня 1991 г.[3]

  • Аддзел анкагематалогіі
    • Група клеткавых сігнальных каскадаў
  • Аддзел біяхіміі пухлін і анкафармакалогіі
  • Аддзел маніторынгу пухлінавага працэсу і распрацоўкі тэрапіі
    • Лабараторыя механізмаў медыкаментознай рэзістэнтнасці
    • Лабараторыя генетыкі раку
    • Лабараторыя анкаімуналогіі і канструявання супрацьпухлінных вакцын
    • Лабараторыя праблем метастатычнага мікраасяроддзя
    • Лабараторыя малекулярных механізмаў трансфармацыі клетак
  • Аддзел біялагічных дзеянняў іанізавальнага і неіанізавальнага выпраменьванняў
  • Аддзел сродкаў і метадаў сарбцыйнай тэрапіі
  • Аддзел навукова-даследчага і інавацыйнага менеджменту
  • Навукова-арганізацыйны аддзел
  1. Пастанова Савета Міністраў Украінскай ССР № 1064 ад 7 ліпеня 1960 г.
  2. Пастанова Прэзідыума АН УССР № 319 ад 5 снежня 1990 г.
  3. Пастанова Прэзідыума НАН Украіны № 332 ад 11.12.91