Інстытут электрадынамікі НАН Украіны
Інстытут электрадынамікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | NASU Institute of Electrodynamics |
Дата заснавання | 1947 |
Дырэктар | Аляксандр Васілевіч Кірыленка |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03057 Кіеў, Берасцейскі праспект, 56 |
Сайт | ied.org.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інстытут электрадынамікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення энергетыкі і энергетычных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне электратэхнікі, электраэнергетыкі і электрадынамічных працэсаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У траўні 1947 г. рашэннем Савета Міністраў Украінскай ССР Інстытут энергетыкі АН УССР (створаны ў 1939 годзе ў г. Харкаў) быў рэарганізаваны ў два самастойных інстытута: Інстытут электратэхнікі і Інстытут цеплаэнергетыкі АН УССР. Да канца 1947 г. Інстытут электратэхнікі цалкам разгарнуў сваю працу ў г. Кіеве. З гэтага часу практычна і пачынаецца гісторыя інстытута электрадынамікі НАН Украіны, які атрымаў сваю сённяшнюю назву ў 1963 годзе.
У гэтым інстытуце пад кіраўніцтвам яго заснавальніка акадэміка Сяргея Лебедзева ў 1950 годзе была створана першая на еўразійскім кантыненце Малая электронная вылічальная машына (МЭВМ).
На аснове падраздзяленняў установы ў свой час былі заснаваныя:
- Вылічальны цэнтр АН УССР (цяпер — Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны)
- Інстытут праблем мадэлявання ў энергетыцы імя Г. Я. Пухава НАН Украіны
- Інстытут агульнай энергетыкі НАН Украіны
- Інстытут узнаўляльнай энергетыкі НАН Украіны
Навуковыя школы
[правіць | правіць зыходнік]- стабілізацыя параметраў электраэнергіі, электрамагнітная сумяшчальнасць ў электрычных сістэмах, павышэнне якасці энергіі, эфектыўнага яе пераўтварэння і выкарыстання;
- высокаэфектыўныя электрамеханічныя сістэмы;
- кіраванне і інфармацыйныя тэхналогіі ў энергетыцы;
- комплексныя энергетычныя сістэмы з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі;
- сістэмы стабілізаванага току;
- аптымальнае кіраванне электрамагнітнымі працэсамі ў шматфазных сістэмах з крыніцамі скажэнняў
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел пераўтварэння і стабілізацыі электрамагнітных працэсаў
- Аддзел стабілізацыі параметраў электрамагнітнай энергіі
- Аддзел мадэлявання электраэнергетычных аб’ектаў і сістэм
- Аддзел аўтаматызацыі электрычных сістэм
- Аддзел тэарэтычнай электратэхнікі і дыягностыкі электратэхнічнага абсталявання
- Аддзел аптымізацыі сістэм электразабеспячэння
- Аддзел транзістарных пераўтваральнікаў
- Аддзел электрасілкавання тэхналагічных сістэм