Інстытут электразваркі імя Я. А. Патона НАН Украіны
Інстытут электразваркі імя Я. А. Патона НАН Украіны | |
---|---|
![]() | |
| |
Міжнародная назва | E. O. Paton Electric Welding Institute of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1934 |
Дырэктар | Ігар Вітальевіч Крыўцун |
Юрыдычны адрас |
![]() вулю Казіміра Малевіча, 11 |
Сайт | paton.org.ua |
Інстытут электразваркі імя Я. А. Патона НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэрыялазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне прыроды зваркі, пайкі, наплаўкі, напылення і роднасных працэсаў, стварэння на іх аснове новых высокапрадукцыйных тэхналогій, абсталявання і матэрыялаў; трываласці і эксплуатацыйных уласцівасцяў зварных канструкцый, распрацоўкі прынцыпаў і асноў іх праектавання, павышэння надзейнасці, даўгавечнасці і рэсурсу; аўтаматызацыі і механізацыі працэсаў зваркі і роднасных працэсаў; стварэнне новых тэхналогій і абсталявання электраметалургічнай вытворчасці асабліва якасных сплаваў і кампазіцыйных матэрыялаў і вырабаў з іх.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1929 па ініцыятыве Я. А. Патона пры Усеўкраінскай акадэміі навук створана кафедра інжынерных збудаванняў і ў яе складзе арганізавана Электразварачная лабараторыя. У 1930 пры Акадэміі створаны электразварачны камітэт. Я. А. Патонам ўпершыню ў свеце распрацавана комплексная праграма развіцця зварачнай вытворчасці. У 1934 на базе электразварачнага камітэта і Электразварачнай лабараторыі заснаваны навукова-даследчы інстытут электразваркі. У 1945 прысвоена імя Я. А. Патона.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі
- Аддзел аўтаматычнага рэгулявання працэсаў зваркі і нанясення пакрыццяў
- Аддзел даследавання фізіка-хімічных працэсаў у зварачнай дузе
- Аддзел эканамічных даследаванняў
- Аддзел электратэрмічных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў
- Аддзел агульных праблем тэхнікі і тэхналогіі дугавой зваркі
- Аддзел ахоўных пакрыццяў
- Аддзел зварачных і роднасных тэхналогій у медыцыне і экалогіі
- Аддзел зваркі газанафтавых труб
- Аддзел зваркі пластмас
- Аддзел зваркі легіраваных сталей
- Аддзел імпульсных працэсаў і тэхналогіі дугавой зваркі
- Аддзел касмічных тэхналогій
- Лабараторыя электронна-прамянёвай нанатэхналогіі неарганічных матэрыялаў для медыцыны
- Лабараторыя надзейнасці зварных канструкцый і механічных выпрабаванняў
- Лабараторыя зваркі, рэзкі і апрацоўкі металаў выбухам
- Аддзел матэматычных метадаў даследаванняў фізіка-хімічных працэсаў пры зварцы і спецэлектраметалургіі
- Аддзел металургіі і тэхналогіі зваркі высокалегіраваных сталей і сплаваў
- Аддзел металургіі і зваркі тытанавых сплаваў
- Аддзел трываласці зварных канструкцый
- Аддзел наплавачных матэрыялаў і тэхналогіі наплаўкі металаў
- Аддзел неразбуральных метадаў кантролю якасці зварных злучэнняў
- Аддзел новых канструктыўных формаў зварных збудаванняў і канструкцый
- Аддзел новых фізіка-хімічных спосабаў зваркі
- Аддзел аптымізацыі зварных канструкцый новай тэхнікі
- Аддзел парафазных тэхналогій неарганічных матэрыялаў
- Аддзел плазменна-шлакавай металургіі
- Аддзел спецыялізаванай высакавольтнай тэхнікі і лазернай зваркі
- Аддзел стыкавой зваркі
- Аддзел тэхналагічнай трываласці і тэхналогіі зваркі сталей падвышанай трываласці
- Аддзел тэхнічнай дыягностыкі зварных канструкцый
- Аддзел фізікі газавага разраду і электратэрміі
- Аддзел фізіка-металургічных працэсаў наплаўкі зносастойкіх і гарачатрывалых сталей
- Аддзел фізіка-металургічных праблем электрашлаковых тэхналогій
- Аддзел фізіка-механічных даследаванняў зварнасці канструкцыйных сталей
- Аддзел фізіка-хімічных даследаванняў матэрыялаў
- Аддзел фізіка-хімічных працэсаў
- Аддзел фізічных працэсаў, тэхнікі і абсталявання для электронна-прамянёвай і лазернай зваркі
- Доследнае канструктарска-тэхналагічнае бюро
- Дзяржаўная эксперыментальная вытворчасць
- Доследны завод спецэлектраметалургіі
- Даоследны завод зварачнага абсталявання
- Доследны завод зварачных матэрыялаў
- Інжынерны цэнтр зваркі ціскам
- Міжнародны цэнтр электронна-прамянёвых тэхналогій
- Дзяржаўная арганізацыя Навукова-інжынерны цэнтр «Дуга»
- Навукова-інжынерны цэнтр электрашлаковых тэхналогій
- Навукова-інжынерны цэнтр «Матэрыялаапрацоўка»
- Навукова-інжынерны цэнтр даследавання і вытворчасці зварных канструкцый
- Навукова-вытворчы цэнтр «Тытан»
- Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-тэхнічны цэнтр забеспячэння якасці і сертыфікацыі «СЕПРОЗ» Нацыянальнай акадэміі навук Украіны»
- Дзяржаўны навукова-інжынерны цэнтр зваркі і кантролю ў галіне атамнай энергетыкі
- Дзяржаўнае знешнегандлёвае вытворчае прадпрыемства «Фірма «ИНПАТ»
- Дзяржаўнае прадпрыемства «Атэстацыйны цэнтр па неразбуральным кантролі»
- Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-інжынерны цэнтр матэрыялаў для зваркі і наплаўкі»
- Запарожскі навукова-інжынерны цэнтр па плазменных тэхналогіях
- Навукова-вытворчае малое дзяржаўнае прадпрыемства «Плазматрон»
- Навукова-інжынерны цэнтр «Патон-Азоўмаш»
- Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр энергазберагальных канструкцый і тэхналогій «Тэхналуч»
- Дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр «Перспектыўныя тэхналогіі»