Інстытут энергетыкі АПК НАН Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Не варта блытаць з Інстытутам энергетыкі НАН Беларусі

Інстытут энергетыкі АПК НАН Беларусі — былая навуковая арганізацыя па праблемах энергетыкі аграпрамысловага комплексу Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе ў Мінску быў створаны Мінскі філіял Дзяржаўнага Усесаюзнага навукова-даследчага тэхналагічнага інстытута рамонту і эксплуатацыі машынна-трактарнага парка (ГОСНИТИ) Усесаюзнага аб’яднання «Саюзсельгастэхніка» пры Савеце Міністраў СССР. У 1970 пераўтвораны ва Усесаюзны навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут мантажу, эксплуатацыі і рамонту машын і абсталявання жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых ферм (УНДІТІМЖ).[1] У 1992 увайшоў у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь Ліквідаваны ў 1993 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.09.1993 г. № 627.[2] У 1996 створана дзяржаўнае прадпрыемства "Беларускі Інстытут «БЕЛНДІАГРАЭНЕРГА», пераўтворанае ў 2000 г. у рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы інстытут энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысловага комплексу». У сувязі з расфарміраваннем Акадэміі аграрных навук і утварэннем Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі атрымаў актуальную назву. Расфарміраваны ў 2006 годзе.[3].

Напрамкі навуковай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • распрацоўка навуковых асноў перспектыўнага развіцця энергетыкі і электрыфікацыі аграпрамысловага комплексу, рацыянальнага энергазабеспячэння спосабаў эфектыўнага прымянення розных відаў энергіі
  • распрацоўка сістэмы машын і абсталявання для паліўна-энергетычнага комплексу, камплектаў халадзільнага абсталявання, сродкаў аўтаматызацыі для кіравання тэхналагічнымі працэсамі
  • распрацоўка энергазберагальных, эколагабяспечных тэхналогій для галін аграпрамысловага комплексу

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]