Інстытуцыі Юстыніяна
Інстытуцыі Юстыніяна — першая частка грандыёзнай кадыфікацыі рымскага права «Corpus iuris civilis», ажыццёўленай у Візантыйскай імперыі ў VI стагоддзі па загадзе імператара Юстыніяна I.
У аснову тэксту былі пакладзены «Інстытуцыі» Гая, напісаныя ў II стагоддзі, аднак аўтары таксама выкарыстоўвалі «Інстытуцыі» Ульпіяна, Марцыяна і Фларэнціна. Кніга была складзена Трыбаніянам і прафесарамі Феафілам і Дарафеем і прадстаўлена імператару 21 лістапада 533 года. Мяркуецца, што Дарафей быў аўтарам I кнігі, Феафіл — II, а Трыбаніян — III і IV.
Інстытуцыі з'яўляліся падручнікам для студэнтаў першага курсу, якія вывучалі рымскае права, але пры гэтым (у адрозненне ад падручніка Гая) ім была нададзена непасрэдная юрыдычная сіла. Падзел на 4 кнігі і асноўная структура былі запазычаны ў Гая. Кнігі падзелены на тытулы, а ў сучасных выданнях на параграфы. Неўзабаве пасля кадыфікацыі Феафілаў напісаў грэчаскі парафраз «Інстытуцый», з дапамогай якога студэнты, якія не валодалі лацінскай мовай, маглі засвоіць асновы рымскага права.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Выданні
[правіць | правіць зыходнік]- Лацінскі тэкст Архівавана 31 жніўня 2012.
- Институции Юстиниана. / Пер. Д. Расснера. (Серия «Памятники римского права»). М.: Зерцало. 1998. 400 стр.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Покровский И. А. История римского права. СПб, 1998. С.234-235.
- Альбрехт М. фон. История римской литературы. В 3 т. Т.3. М., 2005. С.1658-1659.
- Культура Византии. В 3 т. Т.1. М., 1984. С.362, 364.