Перайсці да зместу

Інтарсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інтарсія
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інта́рсія[1] (ад італ.: intarsio) — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, інкрустацыя, выкананая дрэвам па дрэве.

Сёння, як і шмат стагоддзяў таму, інтарсія ствараецца выключна ўручную і з’яўляецца атрыбутам дарагой мэблі. Для вырабу інтарсіі падбіраюць розную па колеры драўніну, якую наразаюць на найтонкія стужкі шпону, папярэдне выдаліўшы ўсе дэфекты. Атрыманыя стужкі-палоскі склейваюць да лістоў неабходнага памеру, з якіх выразаюць дэталі для мазаікі.

Дэталі, якія ўтвараюць узор, шчыльна падганяюцца адна да адной, склейваюцца і ўкладваюцца ў прадмет, які аздабляецца. Затым знешні бок набору старанна паліруецца.

Як і інкрустацыя, інтарсія зарадзілася на Старажытным Усходзе, у Егіпце, і дасягнула вельмі высокага ўзроўню ў Старажытнай Грэцыі, і ў Рыме, дзе арнаменты рабіліся з клёну, самшыту, падубу, жалезнага дрэва, кізілу.

  • Я. М. Сахута. Інта́рсія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 277. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Инта́рсия // Т. 10. Ива — Италики. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 300. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Инта́рсия // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Слульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга I. А—М., 1986 — С. 268. — 447 с, ил , 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
  • Инта́рсия // Краткий словарь терминов изобразительного искусства / Под. общ. редакцией Г. Г. Обухова — М.: Советский художник, 1961. — С. 60. — 192 с. — 15 000 экз. (руск.)
  • Инта́рсия // Атанасова Иванка. Словарь терминов изобразительного искусства — Велико Тырново: Великотырновский университет им. Кирилла и Мефодия, Филологический факультет, Кафедра русистики, 2006. — С. 43—44. — 142 с. — ISBN 954-775-578-1, ISBN 978-954-775-578-9. (руск.)