Інтэграл (кампанія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ААТ «Iнтэграл»
Тып бізнес
Заснаванне 1962
Размяшчэнне Мінск, Рэспубліка Беларусь
Галіна электроніка
Прадукцыя Інтэгральныя схемы, паўправадніковыя прыборы, сродкі адлюстравання інфармацыі
Колькасць супрацоўнікаў 6 080
Сайт integral.by

Навукова-вытворчае аб’яднанне «Інтэгра́л» — беларускі вытворца інтэгральных схем; заснавана ў 1962 годзе; размешчана ў Мінску, Рэспубліка Беларусь. Найбольш вядома як вытворца наручных электронных гадзіннікаў «Электроніка 5».

Разам з зеленаградскімі прадпрыемствамі «Мікрон» і «Ангстрэм» (уваходзіўшымі ў НВА «Навуковы цэнтр») з'яўлялася асноўным вытворцам інтэгральных схем у СССР.

З 2007 года прадпрыемства выпускае вадкакрышталічныя маніторы пад гандлёвай маркай «Integral».

Па стане на 2010 год вырабляе мікрасхемы з мінімальнымі тапалагічнымi нормамі 0,35 мкм.

Архітэктар будынка НВА — Уладзімір Вікенцьевіч Мароз.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікраэлектроніка
  • Электроніка
    • РУП «СКБ Немига»
    • РУП «Завод Электроніка»
    • РУНИП «Специальное конструкторское бюро Запад»
    • УП «Завод Камертон»
    • ОАО «Электрамодуль»
    • ДРУП «Интегралтехнис»
    • ГП «Интеграл-КАРТ»
    • РУП «Витебское ПКБ АСУ»
    • УП «Статинфотех»

Вытворчыя магутнасці і тэхпрацэсы[правіць | правіць зыходнік]

Мікраэлектронная вытворчасць:

  • 200 мм пласціны (тэхпрацэс 0,5 i 0,35 мкм): 1 тысяча пласцін у месяц[1]
  • 150 мм пласціны (тэхпрацэс 1,2-0,8 мкм): 10 тысяч пласцін у месяц[1]
  • 100 мм пласціны (тэхпрацэс 3-1,2 мкм): 40 тысяч пласцін у месяц[1]

Карпусаванне :

  • 150 млн крышталёў у год.[1]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Гадзіннікавая прамысловасць СССР