Інтэр’ер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інтэр’ер кухні

Інтэр’е́р (фр.: intérieur, лац.: interior — унутраны выгляд, антонім фр.: extérieur, лац.: exterior — вонкавы выгляд) — архітэктурна і мастацка аформленая ўнутраная прастора будынка, якая забяспечвае чалавеку эстэтычнае ўспрыманне і спрыяльныя ўмовы жыццядзейнасці; унутраная прастора будынка ці асобнага памяшкання, архітэктурнае рашэнне якога вызначаецца яго функцыянальным прызначэннем.

У аснове дызайну інтэр’еру ляжыць сінтэз прагматычных і мастацкіх ідэй і рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў існавання чалавека ў цэласнай эстэтычна дасканалай форме. Інтэр’ер складаецца з трох складнікаў:

  • будаўнічая абалонка — пол, сцены, столь;
  • прадметнае напаўненне (абсталяванне, мэбля);
  • функцыянальныя працэсы, якія фармуюць і прастору, і пачуццёва-псіхалагічную атмасферу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]