Інфамышка (конкурс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гульня-конкурс «Інфамышка» — інтэлектуальны конкурс, які штогод арганізуе Беларуская асацыяцыя «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Упершыню конкурс быў праведзены ў мае 2008 года.

Аб конкурсе[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя палаженні[правіць | правіць зыходнік]

Гульня-конкурс «Інфамышка»[1] праводзіцца з мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння інфарматыкі.

Конкурс праводзіцца згодна з правіламі міжнароднага матэматычнага конкурса «Кенгуру». У адрозненні ад алімпіяд удзельнікамі конкурсу «Інфамышка» могут быць усе вучні 3—11 класаў. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца.

Удзел у конкурсе платны. Арганізацыйныя ўзносы расходуюцца на арганізацыю конкурсу, набыццё прызоў.

Правіла правядзення конкурса[правіць | правіць зыходнік]

Конкурс праводзіцца ў тых школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час. Работа непасрэдна над заданнем працягваецца роўна 1 гадзіну 15 хвілін. У час выканання задання ўдзельнікам забараняецца карыстацца камп'ютарамі, калькулятарамі, даведачнай літаратурай, падручнікамі, канспектамі і г. д. Кожны ўдзельнік выконвае заданне самастойна.

Удзельнікам конкурса прапануецца заданне з 30 пытанняў. Кожнае пытанне мае 5 варыянтаў адказа, сярод якіх толькі адзін дакладны. На старце кожны ўдзельнік атрымлівает 30 балаў.

За кожны дакладны адказ у залежнасці ад складанасці пытання ўдзельніку налічваюцца 3, 4 ці 5 балаў. За кожны недакладны адказ аднімаюцца адпаведна 3/4, 1 ці 5/4 бала. За адсутнасць адказа балы не налічаюцца і не аднімаюцца. Складанасць пытанняў вызначаецца па колькасці ўдзельнікаў, што адказалі на ніх дакладна. 10 найбольш лёгкіх пытанняў ацэньваюцца па 3 бала, 10 найбольш цяжкіх пытанняў ацэньваюцца па 5 балаў, астатнія 10 пытанняў аценьваюцца па 4 бала. Пераможцы конкурса вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. Максімальная колькасць балаў, што можа набраць удзельнік — 150.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў[правіць | правіць зыходнік]

У конкурсе няма прайграўшых. Незалежна ад выніка кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае заахвочванне ўдзельнікаў, што паказалі лепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), вобласцях і краіне.

Вынікавыя пратаколы і прызы ўручаюцца ўдзельнікам конкурса праз раённыя (гарадскія) і школьныя аргкамітэты праз 2-3 месяца пасля даты правядзення конкурса.

Камандныя вынікі паміж класамі, школамі, раёнамі і вобласцямі не падводзяцца.

Колькасць ўдзельнікаў конкурса[правіць | правіць зыходнік]

За кароткі час конкурс набыў шырокую вядомасць і папулярнасць у беларускіх школьнікаў і педагагічнай грамадскасці краіны.


У конкурсе «Інфамышка-2010» прынялі ўдзел 34370 вучняў з 2265 устаноў адукацыі 146 раёнаў (гарадоў) Беларусі.[1]

Прызы[правіць | правіць зыходнік]

Кожнаму ўдзельніку ўручаецца пасведчанне ўдзельніка конкурсу «Інфамышка», кнігі ці дыскі па інфарматыцы, значкі, каляндары. Удзельнікі конкурса, якія паказалі лепшыя вынікі ў краіне, у абласцях і раёнах, узнагароджваюцца адпаведнымі сувенірнымі медалямі.

Кнігі па інфарматыцы — прызы ўдзельнікам конкурса «Інфамышка»:

  • 2010. Твой камп'ютар.[2]
  • 2011. Камп'ютар дзецям… не цацка.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.bakonkurs.org/infomysh.html Оргкомитет игры-конкурса по информатике «Инфомышка».
  2. Сугакевич, А. Г. Твой компьютер / А. Г. Сугакевич, А. Э. Плетнев, Е. Н. Володько. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2010. — 96.
  3. Володько, Е. Н. Компьютер детям… не игрушка / Е. Н. Володько, А. Э. Плетнев, А. Г. Сугакевич. — Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2011. — 96.: ил.