ІнфармНапалм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ІнфармНапалм
Выява лагатыпа
URL informnapalm.org
Камерцыйны Не
Тып сайта Грамадзянская журналістыка[en]
Рэгістрацыя Няма
Мова(-ы) Беларуская і 26 іншых[1]
Уладальнік Раман Бурко
Аўтар Раман Бурко
Пачатак працы 29 сакавіка 2014
Бягучы статус Дзеючы
Слоган Ignis vincit tenebris
Рэйтынг Alexa 1650 (2015; ва Украіне)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ІнфармНапалм — шматмоўны некамерцыйны вэб-сайт аб расійскім вайсковым уварванні ва Украіну, заснаваны ў сакавіку 2014 года журналістам Раманам Бурко з Севастопаля (Украіна)[2]. Змяшчае матэрыялы разведкі з адкрытых крыніц[en]. Пераклад беларускамоўнай версіі сайта ажыццяўляе Дзяніс Івашын з Гродна (Беларусь)[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае ж відэа сайта аб нападзе ў сакавіку 2014 года расійскіх салдат на ўкраінскую воінскую часць у Севастопалі за першыя суткі сабрала на Youtube звыш за 2 млн праглядаў. У лістападзе 2014 — жніўні 2015 гадоў сайт размясціў відэазапісы 14 допытаў палонных расійскіх салдат, затрыманых са зброяй ва Украіне[4]. 28 красавіка і 15 ліпеня 2015 года апублікаваў расследаванне аб завозе ў Данецкую вобласць Украіны расійскім салдатам Дзмітрыем Зубавым са 147-га аўтамабільнага батальёна (воінская часць № 83466; Масква, Расія) зенітна-ракетнага комплекса (ЗРК) «Бук-М1», з якога 24 ліпеня 2014 года пад Данецкам збілі пасажырскі самалёт «Боінг 777» з 298 людзьмі на борце[5][6]. На жнівень 2015 года штодня сайт выдаваў прынамсі 1 матэрыял і праглядаўся звыш 10 тыс. унікальных наведнікаў[7]. 16 кастрычніка 2015 года сайт пачаў у адказ на кожнае парушэнне ва Украіне расійскімі інтэрвентамі Мінскага пратаколу аб спыненні агню ад 12 лютага 2015 г. публікаваць імёны, прозвішчы, фатаздымкі, бартавыя і рэгістрацыйныя нумары расійскіх ваенных пілотаў у Сірыі[8].

У 2015 годзе было правездена расследаванне, у якім сцвярджалася, што InformNapalm — гэта праект кіраўніцтва інфармацыйных тэхналогій Міністэрства абароны Украіны. Аднак дадзеныя звесткі з’яўляюцца непацверджанымі. Паведамлялася, што заснавальнік праекта i яго галоўны рэдактар Раман Бурко насамрэч з’яўляецца старшым афіцэрам УIТ палкоўнікам Раеўскім Вячаславам Міхайлавічам[9][10][11].

Зноскі

  1. "Мовы". ІнфармНапалм. 2015. Праверана 20 снежня 2015.
  2. "Інфармацыйным напалмам па крамлёўскай прапагандзе". Радыё «Свабода». 28 ліпеня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
  3. "Кніжныя войны". Тэлеканал «Белсат». 11 снежня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
  4. "Палонныя расійскія салдаты" [руская]. ІнфармНапалм. 10 жніўня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
  5. Дзяніс Івашын (28 красавіка 2015). "Апошні рэйс расійскага жаўнера для MH17". ІнфармНапалм. Праверана 20 снежня 2015.
  6. Дзяніс Івашын (15 ліпеня 2015). "«Джокер» у справе пра цягач Volvo, які перавозіў БУК для рэйсу MH17". ІнфармНапалм. Праверана 20 снежня 2015.
  7. Дзяніс Івашын (9 жніўня 2015). "Гісторыя. Адказы на часта задаваныя пытанні". ІнфармНапалм. Праверана 20 снежня 2015.
  8. "ІнфармНапалм рэалізуе ўльтыматум вайсковаму кіраўніцтву РФ за абстрэл жыхароў Сірыі і Украіны". Газета «Новы час». 16 кастрычніка 2015. Праверана 20 снежня 2015.
  9. Украинский «популярный блогер» оказался кадровым офицером ВСУ: «Русская Весна» публикует документы Управления информационных технологий Минобороны Украины (руск.). Руская вясна (24 ліпеня 2015).
  10. Викиликс «Русской Весны» — очередные документы. О новых проектах пропагандистов Минобороны Украины (руск.). Руская вясна (24 ліпеня 2015).
  11. InformNapalm — Проект Специальных Структур Минобороны Украины (руск.)(недаступная спасылка). Ваенна-палітычны агляд (13 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 7 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]