Інфарматык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інфарматык, Навуковец у галіне камп’ютарных навук — вучоны, які спецыялізуецца ў акадэмічным вывучэнні інфарматыкі[1].

Навукоўцы ў галіне інфарматыкі звычайна працуюць над тэарэтычнымі аспектамі вылічэння, а не над апаратнымі, на якіх пераважна засяроджаны інжынеры-інфарматыкі (але ёсць і выключэнні). Хаця навукоўцы ў інфарматыцы таксама могуць сфакусаваць сваю працу і даследаванні на канкрэтных галінах (такіх як распрацоўка і праектаванне алгарытмаў і структур даных, распрацоўка праграмнага забеспячэння  (англ.), тэорыя інфармацыі, тэорыя баз даных, тэорыя складанасці вылічэнняў  (англ.), лікавыя метады, тэорыя моў праграмавання  (англ.), камп’ютарная графіка  (англ.) і камп’ютарны зрок), іх аснова — тэарэтычнае вывучэнне вылічэння, якоя з’яўляецца іх вытокамі[2].

Асноўная мэта навукоўцаў-інфарматыкаў — распрацоўка або праверка мадэляў, часта матэматычных, для апісання ўласцівасцей вылічальных сістэм (працэсараў, праграм, камп’ютараў, якія ўзаемадзейнічаюць з людзьмі, камп’ютараў, якія ўзаемадзейнічаюць з іншымі камп’ютарамі, і г. д.) з агульнай мэтай выяўлення канструкцый, якія дадуць карысны вынік (хутчэй, менш, танней, больш дакладна і г. д.).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Большасць навукоўцаў у галіне інфарматыкі павінны мець доктарскую або магістарскую ступень у інфарматыцы або сумежных дысцыплінах, такіх як матэматыка[2] або фізіка[3].

Галіны спецыялізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Занятасць[правіць | правіць зыходнік]

Навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук часта наймаюцца фірмамі, якія выпускаюць праграмнае забеспячэнне, навукова-даследчымі і распрацоўчымі арганізацыямі, дзе яны распрацоўваюць тэорыі, якія дазваляюць ствараць новыя тэхналогіі. Таксама навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук працуюць у навукова-адукацыйных установах, такіх як універсітэты.

Навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук могуць прымяніць свае веды да больш практычных прыкладанняў, займаючыся, напрыклад, інжынерыяй праграмнага забеспячэння. Яны таксама могуць займацца сферай IT-кансалтынгу і могуць разглядацца як від матэматыкаў, з улікам таго, якое мноства галін залежыць ад матэматыкі[4]. Навукоўцы ў галіне камп’ютарных навук, якія працуюць у прыватным сектары, могуць з часам перайсці на кіруючыя або лідарскія пазіцыі[5].

Занятасць для навукоўцаў у галіне камп’ютарных навук прагназуецца як вельмі перспектыўная. Такія перспектывы, часткова, можна растлумачыць хуткім ростам у галіне дызайну камп’ютарных сістэм і сумежных паслуг, а таксама ў галіне публікацыі праграмнага забеспячэння, якая, згодна з прагнозамі, ёсць адной з найхутчэй растучых галін эканомікі ЗША[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Orsucci, Franco F.; Sala, Nicoletta (2008). Reflexing Interfaces: The Complex Coevolution of Information Technology Ecosystems, Information Science Reference. p. 335. ISBN 978-1599046273.
  2. а б в Computer and Information Research Scientists. U.S. Bureau of Labor Statistics (29 сакавіка 2012). Праверана 9 верасня 2019.
  3. Fields of Employment for Physics Bachelors in the Private Sector, tuty of 2010 & 2012 Combined. American Physical Society. Праверана 9 верасня 2019.
  4. Computing Disciplines & Majors. Праверана 9 верасня 2019.
  5. Perry, Benjamin Beau. What is a computer scientist?. The University of Newcastle.