Інфа-Кур’ер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Інфа-Кур'ер)
«Інфа-Кур’ер»
Арыгінальная
назва
«Інфа-Кур’ер»
Тып газета
Фармат 24-х палосны штотыднёвiк фармата А3
Выдавец ПУП Інфа-Кур’ер
Краіна
Галоўны рэдактар С. Станкевіч
Заснавана сакавік 2001
Спыненне публікацый 8 красавіка 2023[1]
Палітычная прыналежнасць нейтральная
Мова руская, беларуская
Галоўны офіс Слуцк
Тыраж 6400—7300
Вэб-сайт kurjer.info

«Інфа-Кур’ер» — рэгіянальная беларуская газета, якая выдавалася з сакавіка 2001 года[2]. Газета распаўсюджваецца ў Слуцкім, Старадарожскім, Любанскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці.

Выходныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

24-х палосны штотыднёвік фармата А3 з накладам ад 6400 да 7300 экзэмпляраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фактычна газета з’яўляецца пераемнікам выдання «КІС-Кур’ер», заснаванага дзвюма фізічнымі асобамі ў лістападзе 1998 года[3]. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».

8 красавіка 2023 года «Інфа-кур’ер» абвясціў аб прыпыненні дзейнасці. Напярэдадні ўвесь кантэнт праекта (газета, сайт і сацсеткі) быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[4].

Зноскі

  1. https://kurjer.info/2023/04/08/blagodarim-2/
  2. Аб газете Архівавана 23 чэрвеня 2016. (руск.)
  3. Газета «Інфа-Кур'ер» . nasledie-sluck.by (11 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2020. Праверана 30 жніўня 2020.
  4. «Нам не сорамна». Слуцкае медыя «Інфа-кур'ер» прыпыняе дзейнасць пасля прызнання «экстрэмісцкім». Новы Час (8 красавіка 2023). Праверана 9 красавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]