Інфікс
Выгляд
І́нфікс (таксама існуе варыянт інфі́кс, ад лац. infixus = устаўлены) — службовая марфема, якая пры словаўтварэнні ці словазмяненні устаўляецца ў корань.
Адносіцца да афіксальных марфем.[1]
Для беларускай мовы інфіксы не характэрныя, аднак умоўна да іх можна аднесці марфему -во-, якая ўстаўляецца паміж прэфіксам і коранем у прыслоўях[2]: навошта, завошта і гд.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дзятко, Д. В. 2014, Мінск.
- ↑ Дзятко Д. В. 2017, Мінск.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзятко Д. В. Афікс // Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў / пад агульнай рэдакцыяй Д. В. Дзятко. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2017. — Т. 7.
- Дзятко, Д. В. Марфема // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — С. 400. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0805-9.