Інцыдэнт Вела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інцыдэнт Вела (англ.: Vela incident, Паўднёва-Атлантычны пробліск) — двайная ўспышка, характэрная для ядзернага выбуху ў атмасферы[1], зарэгістраваная 22 верасня 1979 года амерыканскім спадарожнікам «Vela» 6911 у рэгіёне каля астравоў прынца Эдуарда[2].

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

Ніводная краіна не ўзяла на сябе адказнасць за магчымае ядзернае выпрабаванне.

Па звестках справаздачы ад кастрычніка 1979 года, складзенай Саветам нацыянальнай бяспецы (NSC) пры падтрымцы Naval Research Laboratory, выведвацельнае супольніцтва меркавала, што падзея была ядзерным выбухам малой моцнасці, нягледзячы на тое што не было ні слядоў радыёактыўных рэчываў, ні адпаведных сейсмалагічных ці гідраакустычных даных. Аднак меркавалася, што гэтае магло быць супольнае выпрабаванне ядзернай зброі ПАР і Ізраіля.

Пасля шэрагам экспертаў высоўвалася версія, што падобная ўспышка магла быць выклікана пападаннем мікраметэарыта ў спадарожнік[2].

Аднак большасць экспертаў мяркуе, што гэта было ядзернае выпрабаванне магутнасцю 2-3 кілатоны ў атмасферы[3].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Двайная ўспышка ўзнікае, паколькі пры першапачатковым уплатненні атмасферы вакол цэнтра ядзернага выбуху яна на некаторы час страчвае празрыстасць.
  2. а б The Vela Incident: Nuclear Test or Meteorite?. nsarchive2.gwu.edu. Праверана 8 студзеня 2020.
  3. A double-flash from the past and Israel’s nuclear arsenal. Bulletin of the Atomic Scientists. Праверана 8 студзеня 2020.