Перайсці да зместу

Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978
Агульныя звесткі
Дата 23 мая 2021
Месца
Загінулыя
  • 0 чал.
Параненыя 0
Мадэль SP-RSM[d][1]
Авіякампанія Ryanair
Пункт вылету Міжнародны аэрапорт Элефтэрыяс Венізелас
Пункт прызначэння Віленскі аэрапорт
Рэйс FR4978

Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978 — авіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі.

23 мая 2021 года выконваўся міжнародны рэгулярны пасажырскі рэйс авіякампаніі Ryanair з Афін (Грэцыя) у Вільнюс (Літва). Калі самалёт знаходзіўся над Беларуссю, ён быў перанакіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у суправаджэнні ваеннага знішчальніка. Тут быў затрыманы беларускі апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч і яго сяброўка Соф’я Сапега, пасля борт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў Вільнюсе.

27 мая 2021 года Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі абвясціла аб пачатку расследавання ў сувязі з сітуацыяй з рэйсам Ryanair FR4978[2][3]. 20 ліпеня 2022 года апублікавана канчатковая справаздача аб інцыдэнце з лайнерам. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.

Ход падзей 23 мая 2021 года

[правіць | правіць зыходнік]
Мапа
Прыкладны маршрут палёту самалёта

Самалёт Boeing 737-8AS са 171 пасажырам вылецеў з Афін у Вільнюс. Рэйс знаходзіўся ў паветры каля 2,5 гадзіны, калі ён увайшоў у зону адказнасці беларускіх дыспетчараў. Пры набліжэнні да паветранай прасторы Літвы, калі борт знаходзіўся над Беларуссю, было паведамлена аб выбуховых рэчывах[4]. Электронная пошта, з якой нібыта прыйшло паведамленне, зарэгістравана ў Швейцарыі[5]. Па загадзе Аляксандра Лукашэнкі самалёт быў перанакіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у суправаджэнні ваеннага знішчальніка МіГ-29[6]. Генеральны дырэктар «Ryanair» Майкл О’Ліры  (польск.) распавёў, што беларускія дыспетчары паведамілі экіпажу пра «рэальную пагрозу, што калі самалёт увойдзе ў паветраную прастору Літвы ці паспрабуе прызямліцца ў Вільнюскім аэрапорце, то на борце выбухне бомба»[7][8]. Таксама ён паведаміў, што капітан самалёта неаднаразова прасіў мінскага дыспетчара забяспечыць сувязь з цэнтрам кіравання палётамі «Ryanair» у Варшаве, але яму казалі, што центр не адказваў на тэлефанаванні, што было «цалкам няпраўдай»[7].

Як заявіў Алядсандр Лукашэнка, «у самалёце знаходзіўся тэрарыст, і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі»[5]. Калі лайнер апынуўся на зямлі, беларускі апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч, што знаходзіўся на борце, быў арыштаваны[6], разам з ім затрымалі яго сяброўку, грамадзянку Расіі Соф’ю Сапега[9]. На борце засталося 165 пасажыраў са 171[6]. Трое чалавек, сярод якіх быў і грэчаскі пасажыр, паведамілі тэлеканалу «Беларусь-1», што ўсё роўна накіроўваліся ў Беларусь, таму вырашылі не ляцець у Літву, але, па інфармацыі спецыяльных службаў, якую паведамілі Майклу О’Ліры, тры неўстаноўленыя асобы мелі быць агентамі расійскага альбо беларускага КДБ[10].

Паводле Майкла О’Ліры, пасля прызямлення самалёта ў Мінску шэраг нявызначаных асоб селі ў самалёт, у іх былі пры сабе відэакамеры, і яны неаднаразова спрабавалі прымусіць экіпаж пацвердзіць на відэа, што той добраахвотна накіраваўся ў Мінск, але экіпаж адмовіўся гэта пацвердзіць[7]. З яго слоў, супрацоўнікі мінскага аэрапорта перашкаджалі самалёту хутка вярнуцца ў неба, у тым ліку адмовіліся запраўляць самалёт, а потым адмовіліся прымаць аплату паліва па крэдытнай картцы[11].

Самалёт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Вільнюс, спазніўшыся на восем з паловай гадзін. Сустракаць яго прыехала прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце[12].

27 мая 2021 года швейцарская кампанія Proton Technologies AG заявіла, што паведамленне аб выбуховых рэчывах было адпраўлена пасля таго, як Boeing 737-8AS развярнулі ў бок аэрапорта «Мінск» (MSQ)[13].

Міжнародная рэакцыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ryanair: генеральны дырэктар «Ryanair» Майкл О’Ліры  (польск.) накіраваў ліст дырэктару Дэпартамента авіяцыі Беларуси, дзе апісаў інцыдэнт як «наўмысны і незаконны згон»[11].
  •  ІКАО: Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі выказала глыбокую заклапочанасць з нагоды «відавочнай пасадкі самалёта пад прымусам». У твітары ІКАО сцвярджалася, што прымусовая пасадка магло гэта парушэнне Чыкагскай канвенцыі  (укр.)[14].
  •  НАТА: Генеральны сакратар Енс Столтэнберг назваў пасадку «сур’ёзным і небяспечным інцыдэнтам, які патрабуе міжнароднага расследавання» і запатрабаваў «гарантаваць бяспечнае вяртанне экіпажа і ўсіх пасажыраў»[15]
  • Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен назвала інцыдэнт з самалётам «цалкам непрымальным», заявіўшы, што «любое парушэнне правілаў міжнароднага паветранага транспарту павінна мець наступствы»[16].
  •  Расія: МЗС Расіі заявіла, што «Дзеянні беларускіх авіяцыйных уладаў адпавядалі міжнародным нормам. Знішчальнік ВПС Беларусі быў узняты ў паветра для ажыццяўлення кантролю і аказання дапамогі пры пасадцы ў выпадку неабходнасці, асабліва з улікам знаходжання паблізу Беларускай АЭС»[17].

24 мая чатыры еўрапейскіх авіякампаніі (AirBaltic, Wizzair, Austrian Airlines, KlasJet) адмовіліся ад палётаў над Беларуссю[18]. Рэйс Масква-Калінінград авіякампаніі Ural Airlines, які традыцыйна пралягаў над Беларуссю, 24 мая выконваўся ў аблёт краіны[18].

24 мая Урад Літвы забараніў з 00:00 25 мая прыбыццё ў краіну і адбыццё з Літвы самалётаў, маршрут якіх праходзіць над тэрыторыяй Беларусі[19]. У гэты ж дзень «Белавія» абвясціла аб прыпыненні рэйсаў у Вільнюс[20]

24 мая Міністэрства транспарту Вялікабрытаніі адклікала дазвол на палёты ў Вялікабрытанію для беларускай авіякампаніі «Белавія»[21].

24 і 25 мая 2021 года на надзвычайным пасяджэнні Еўрапейскай рады  (фр.) кіраўнікі дзяржаў Еўрапейскага Саюза прынялі рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў краіны ЕС. Еўрапейскім кампаніям рэкамендавана адмовіцца ад перасячэння паветранай прасторы Беларусі[22].

24 мая кіраўнік Еўракамісіі абвясціла аб замарозцы эканамічнай дапамогі Беларусі на 3 млрд еўра[23].

25 мая Латвія забараніла абслугоўваць самалёты, якія праляцелі над тэрыторыяй Беларусі[24].

З 25 мая «Белавія» адмяніла рэйсы ў Лондан і Парыж, бо была пазбаўлена ліцэнзіі на палёты ў Вялікабрытанію і Францыю[25].

25 мая Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне пра прыпыненні авіясувязі з Беларуссю з 00:00 26 мая[26], украінскім авіякампаніям і самалётам забаронены палёт у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь[27]. З 26 мая адменены рэйсы авіякампаніі «Мотор Січ» ў Запарожжа, і авіякампаніі «Белавія» ў Кіеў, Адэсу, Львоў, Харкаў[28].

26 мая Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі апублікавала заяву, дзе прызнала паветраную прастору Беларусі небяспечнай[29].

З 27 мая Польшча закрыла сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў[30][31].

У сувязі забаронай на выкананне рэйсаў з боку шэрагу краін, 27 мая «Белавія» адмяніла рэйсы яшчэ ў восем краін. Самалёты перасталі выконваць рэйсы па 12 кірунках: Варшава, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вена, Брусель, Барселона, Калінінград[32].

10 чэрвеня Японія выдала рэкамендацыі не лётаць над Беларуссю і закрыла ўласную паветраную прастору для беларускай авіяцыі[33].

30 ліпеня 2021 года Дзяржаўная паліцыя Латвіі распачала крымінальную справу па артыкуле крымінальнага закона Латвіі аб злачынных дзеяннях супраць свабоды, гонару і годнасці асобы ў сувязі з інцыдэнтам з рэйсам Ryanair 4978[34].

Замежныя авіякампаніі, якія прыпынілі палёты ў Беларусь ці сталі яе аблятаць
АвіякампаніяПрыпыніла палёты ў БеларусьАблятае Беларусь
Austrian Airlinesз 24.05.2021[18]
AirBalticз 24.05.2021[18]
Wizzairз 24.05.2021[18]
KlasJetз 24.05.2021[18]
Finnairз 25.05.2021[35]
LOTз 25.05.2021[35]з 25.05.2021[35]
Singapore Airlinesз 25.05.2021 (некаторыя маршруты)[35]
SASз 25.05.2021[28]
Avia Solutionsз 25.05.2021[28]
Lufthansaз 25.05.2021[28]
KLMз 25.05.2021[28]
Мотор Січз 26.05.2021[36]з 26.05.2021[36]
Alitaliaз 26.05.2021[29]

Як звўважыў былы беларускі дыпламат Павел Слюнькін, да гэтага інцыдэнту з боку Еўропы ў адносінах да беларускага рэжыму былі толькі нейкія сімвалічныя дзеянні, накіраваныя пераважна на рэпутацыйны эфект. Але выпадак з пасаджаным у Мінску самалётам увёў цалкам новы фармат погляду еўрапейцаў на беларускі крызіс. Гэты крызіс інтэрнацыяналізаваўся і стаў праблемай не толькі ўнутранай беларускай, але і праблемай рэгіянальнай, для краін і грамадзян Еўрапейскага Саюза[37].

21 чэрвеня і 24 чэрвеня 2021 года ў тым ліку за прымусовую пасадку самалёта і наступнае затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі Савет Еўрапейскага саюза пашырыў Чорны спіс Еўрасаюза, зацвердзіўшы спярша персанальныя (супраць службовых асобаў), потым і сектаральныя санкцыі супраць Рэспублікі Беларусь[38]. Сярод службоўцаў, маючых дачыненне да прымусовай пасадкі, пад санкцыі трапілі: міністр абароны Віктар Хрэнін, камандуючы ВПС і вайскамі СПА Ігар Голуб, начальнік штабу і першы намеснік Голуба Андрэй Гурцэвіч, генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро, міністр транспарта Аляксей Аўраменка, дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, дэпутат ПП НС Алег Гайдукевіч[39][40]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года афіцыйныя асобы трапілі і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[41][42].

Таксама была забаронена пастаўка ў Беларусь абсталявання, тэхналогій або софту, асноўнае прызначэнне якіх маніторынг або перахоп тэлефонных і інтэрнэт-камунікацый, а таксама тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння для ваеннага выкарыстання, а гандаль нафтапрадуктамі, хларыдам калію і таварамі, неабходнымі для вытворчасці тытунёвых вырабаў быў абмежаваны[39][40]. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[43], Канада[44], Швейцарыя[45].

9 жніўня 2021 года ЗША пашырылі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, дадаў Аўраменку, Сікорскага, Чуро, Гайдукевіча, а таксама Вячаслава Харанеку, дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск[46][47].

Расследаванне ICAO

[правіць | правіць зыходнік]

27 мая 2021 года Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі выказаў сур’ёзную занепакоенасць у сувязі з відавочным прымусовым ухіленнем і папрасіў Сакратарыят ICAO правесці расследаванне фактаў паводле артыкула 55 Чыкагскай канвенцыі для будучай сесіі Савета[48][49], якая мусіць быць у верасні[50]. 23 жніўня 2021 года ў Мінск прыбыла дэлегацыя ICAO пад кіраўніцтвам Сільвена Лефае для расследавання пасадкі самалёта.

20 ліпеня 2022 года ІСАО апублікавала канчатковую справаздачу аб інцыдэнце з лайнерам. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.

  1. ↑ Hradecky S. Incident: Ryanair Sun B738 near Minsk on May 23rd 2021, Greece calls diversion states hijack — 2021. Праверана 24 мая 2021.
  2. ↑ ICAO Council to pursue fact finding investigation into Ryanair FR4978(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 3 лютага 2022.
  3. ↑ ICAO заявіла пра пачатак расследавання сітуацыі з бортам Ryanair у Мінску
  4. ↑ Plikūnė, Dalia; Užusienytė, Jogintė. Be opozicionieriaus ir jo draugės į Lietuvą negrįžo ir dar keturi lėktuvo keleiviai: kas jie – kol kas mįslė (літ.). DELFI. Праверана 23 мая 2021.
  5. 1 2 nn.by
  6. 1 2 3 Brunner, Simone. Niemand soll sich sicher fühlen (ням.). Die Zeit (24 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2021. Праверана 24 мая 2021.
  7. 1 2 3 irishtimes.com
  8. ↑ nn.by
  9. ↑ Радыё Свабода Архівавана 24 мая 2021.
  10. ↑ Belarus plane: Ryanair boss says pilot had no choice but to land in Minsk (англ.). BBC News. Праверана 15 чэрвеня 2021.
  11. 1 2 Benjamin Katz, Daniel Michaels. Ryanair CEO Calls Belarus Flight Diversion a ‘Premeditated Hijacking’ (англ.). The Wall Street Journal  (польск.) (27 мая 2021). Праверана 28 мая 2021.
  12. ↑ Борт Ryanair прызямліўся ў Вільні
  13. ↑ Email bomb threat sent after blogger's plane was diverted over Belarus (англ.). The Jerusalem Post  (польск.) (27 мая 2021). Праверана 27 мая 2021.
  14. ↑ ICAO is strongly concerned... (англ.). Twitter ICAO (23 мая 2021). Праверана 24 мая 2021.
  15. ↑ https://nn.by/?c=ar&i=273371
  16. ↑ Kaminski-Morrow, David. Political leaders outraged as Belarus ‘forces’ Ryanair 737 diversion to Minsk (англ.). Flightglobal  (чэшск.) (23 мая 2021). Праверана 24 мая 2021.
  17. ↑ https://nn.by/?c=ar&i=273447
  18. 1 2 3 4 5 6 Лететь над Беларусью отказалась российская авиакомпания?(недаступная спасылка)
  19. ↑ Літва не будзе прапускаць рэйсы, якія ляцелі праз Беларусь
  20. ↑ «Белавиа» объявила о прекращении полетов в Вильнюс
  21. ↑ «Белавіі» забаранілі лятаць у Вялікабрытанію
  22. ↑ Саміт ЕС прыняў рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўрасаюз
  23. ↑ «Пока не станет демократической»: глава Еврокомиссии объявила о заморозке экономической помощи Беларуси на 3 млрд евро
  24. ↑ Латвия запретила обслуживать самолеты, пролетевших над Беларусью
  25. ↑ «Белавія» адмяняе рэйсы ў Лондан і Парыж да 30 кастрычніка
  26. ↑ Украіна спыняе авіязносіны з Беларуссю
  27. ↑ Україна припиняє авіасполучення з Білоруссю о 00:00 26 травня — Шмигаль
  28. 1 2 3 4 5 Украина прекращает авиасообщение с Беларусью с 26 мая
  29. 1 2 Европейский авиарегулятор признал воздушное пространство Беларуси небезопасным Архівавана 27 мая 2021.
  30. ↑ Польша закрыла свое воздушное пространство для белорусских самолетов(недаступная спасылка)
  31. ↑ Od czwartku zakaz wlotu samolotów z Białorusi w polską przestrzeń powietrzną
  32. ↑ «Белавиа» вынужденно отменила рейсы в восемь стран(недаступная спасылка)
  33. ↑ Японія рекомендує не літати над Білоруссю і закриває небо для білоруських літаків (укр.). РБК-Україна  (укр.). Праверана 10 чэрвеня 2021.
  34. ↑ Полиция Латвии возбудила уголовное дело в связи с инцидентом с рейсом Ryanair в Минске (руск.). ТАСС (30 ліпеня 2021). Праверана 14 жніўня 2021.
  35. 1 2 3 4 Несколько авиакомпаний прекращают летать над Беларусью
  36. 1 2 Запрет авиасообщения между Украиной и Беларусью затронет пять регулярных маршрутов
  37. ↑ Радыё Свабода Архівавана 11 жніўня 2021.
  38. ↑ МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  39. 1 2 EUR-Lex
  40. 1 2 nn.by
  41. ↑ Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  42. ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.)(недаступная спасылка). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  43. ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  44. ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады?! (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  45. ↑ Switzerland slaps additional sanctions on Belarus (англ.). Reuters. swissinfo.ch  (ням.) (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  46. ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  47. ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  48. ↑ Alcock, Charles. ICAO Council Agrees to Investigation Into Belarus Incident (англ.). Aviation International News  (англ.) (28 мая 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  49. ↑ ICAO Council to launch an investigation into the apparent forced diversion of Ryanair Flight FR4978 (англ.). International Airport Review. Russell Publishing (2 чэрвеня 2021). Праверана 9 чэрвеня 2021.
  50. ↑ Обновленная информация о расследовании для установления фактов в отношении рейса FR4978 авиакомпании Ryanair (руск.)(недаступная спасылка). Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (16 чэрвеня 2021). Праверана 5 жніўня 2021.