Інцыдэнт з суднам «Дай Хун Дан»
| Інцыдэнт з суднам «Дай Хун Дан» | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Аперацыя «Нязломная свабода» — Афрыканскі Рог | |||
| «Дай Хун Дан». | |||
| Дата | 29—30 кастрычніка 2007 | ||
| Месца | Індыйскі акіян | ||
| Вынік | вызваленне судна | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Інцыдэнт з суднам «Дай Хун Дан» — захоп самалійскімі піратамі паўночнакарэйскага грузавога судна «Дай Хун Дан»[1]. На наступны дзень экіпаж падняў супраць захопнікаў бунт і пры падтрымцы ваеннага карабля ЗША адолеў піратаў[2][3][4].
Захоп
[правіць | правіць зыходнік]29 кастрычніка 2007 года паўночнакарэйскае грузавое судна «Дай Хун Дан» выгружалася ў сталіцы Самалі Магадыша. Нечакана на борт падняліся сем узброеных піратаў, замаскіраваных пад ахову. У рубцы кіравання і машынным аддзяленні баевікі захапілі 22 членаў экіпажа. Затым яны прымусілі карабель выйсці ў мора на 110 км на паўночны ўсход ад сталіцы і запатрабавалі выкуп у памеры 15 000 долараў ЗША[1].
Вызваленне
[правіць | правіць зыходнік]На наступны дзень, атрымаўшы сігнал бедства ад судна «Дай Хун Дан», амерыканскі эсмінец USS James E. Williams падышоў да карабля. У паветра быў падняты верталёт SH-60B разам са спецгрупай VBSS на борце[4]. Адначасна паўночнакарэйскія маракі напалі на сваіх выкрадальнікаў, захапіўшы іх зброю. Паміж паўночнакарэцамі і самалійцамі пачалася перастрэлка, якая скончылася паланеннем баевікоў. У баі адзін або два пірата былі забіты, трое паранены. З боку маракоў раненні атрымалі шэсць чалавек. Траім з ім спатрэбілася медыцынская дапамога, якую аказалі амерыканскія медыцынскія работнікі.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі апублікавала артыкул, у якой выказала падзяку Злучаным Штатам за іх дапамогу[5][6] і падкрэсліла паспяховае амерыкана-паўночнакарэйскае супрацоўніцтва ў вызваленні судна[7][8].
Зноскі
- ↑ а б Pirates 'overpowered' off Somalia. BBC News. 31 October 2007.
- ↑ N. Korea Thanks U.S. for Piracy Aid. military.com. Associated Press (AP). 9 November 2007. Праверана 15 July 2017.
- ↑ Porth, Jacquelyn S.. U.S. Navy Still Battles Pirates on the High Seas. Bureau of International Information Programs. US Government (1 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 March 2016. Праверана 15 July 2017.
- ↑ а б Crew wins deadly pirate battle off Somalia. CNN. 30 October 2007. Праверана 15 July 2017.
- ↑ North Korea offers rare thanks to U.S. for help. Reuters. Праверана 19 August 2018.
- ↑ N. Korea thanks U.S. for helping its sailors in fight with Somali pirates. Denver Post. Праверана 19 August 2018.
- ↑ DPRK's Consistent Principled Stand to Fight against All Forms of Terrorism Reiterated. kcna.co.jp. 11 November 2007. Архівавана з арыгінала 13 April 2015. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2014. Праверана 5 лютага 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2014. Праверана 5 лютага 2023.
- ↑ Herman, Burt (8 November 2007). NKorea Thanks US Over Piracy Standoff. AP News via The Washington Post.