Інцыдэнт з Boeing 737 над Саудаўскай Аравіяй
| Інцыдэнт з Boeing 737 над Саудаўскай Аравіяй | |
|---|---|
| Агульныя звесткі | |
| Дата | 30 верасня 2026 |
| Месца | |
| Загінулыя |
|
| Параненыя | 2 |
| Авіякампанія | flydubai[d] |
| Пункт вылету | Дубай[d] |
| Пункт прызначэння | Аэрапорт імя Бен-Гурыёна[d] |
| Рэйс | FZ1073 |
30 верасня 2026 года самалёт Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі Flydubai, які выконваў рэгулярны рэйс FZ1073 з Дубая ў Тэль-Авіў, падчас палёту ў раёне мяжы Саудаўскай Аравіі і Іарданіі рэзка страціў вышыню і перадаў сігналы агульнай надзвычайнай сітуацыі і незаконнага ўмяшання. Пасля гэтага лайнер змяніў маршрут і здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Табука (Саудаўская Аравія)[2][3].
На борце знаходзіліся 174 пасажыры, у асноўным — грамадзяне Ізраіля, у тым ліку 27 дзяцей[4]. Абодва пілоты атрымалі траўмы і пасля пасадкі былі шпіталізаваныя[5]. Паводле папярэдніх звестак, другі пілот напаў на камандзіра паветранага судна Сміта Мачхара і нанёс яму нажавыя раненні; аднак некалькі пасажыраў, пачуўшы крыкі і гукі барацьбы з кабіны, уварваліся ўнутр і здолелі абясшкодзіць нападніка; другі пілот мог мець намер захапіць кіраванне самалётам або разбіць яго. На борце апынуліся прафесійныя лётчыкі (грамадзяне Украіны і Расіі[6]), якія змаглі здзейсніць экстранную пасадку[7]. Абставіны і матывы здарэння расследуюцца[3]. Генеральная пракуратура ААЭ назвала інцэдэнт на борце самалёта тэрактам.
Самалёт
[правіць | правіць зыходнік]Самалёт, які ўдзельнічаў у інцыдэнце, — Boeing 737 MAX 8 (рэгістрацыйны нумар A6-FKF, завадскі нумар 61013, серыйны нумар 8422)[8]. Самалёт быў выпушчаны ў 2022 годзе і абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі CFMI CFM LEAP-1B. На момант інцыдэнту эксплуатаваўся авіякампаніяй Flydubai[8].
Палёт
[правіць | правіць зыходнік]
Рэйс FZ1073 выконваў Boeing 737 MAX 8 з рэгістрацыйным нумарам A6-FKF[9]. Самалёт накіроўваўся з міжнароднага аэрапорта Дубая ў аэрапорт імя Бэн-Гурыёна (Тэль-Авіў)[10].
Прыкладна праз дзве гадзіны пасля вылету, незадоўга да перасячэння мяжы з Ізраілем, самалёт рэзка знізіўся з вышыні каля 10 000 м да 5200 м прыкладна за хвіліну, зніжэнне адбывалася амаль з хуткасцю гуку (331,46 м/с)[11]. Пасля гэтага ён выканаў манеўры ў раёне мяжы з Іарданіяй і пасля накіраваўся ў бок Табука, дзе знаходзіўся бліжэйшы аэрапорт[2]. Паводле Reuters, перад першым сігналам надзвычайнай сітуацыі самалёт на адным з участкаў страціў каля 4300 м вышыні менш чым за 30 секунд[3].
У ходзе інцыдэнту самалёт спачатку перадаў код адказчыка 7700, які выкарыстоўваецца для абазначэння агульнай надзвычайнай сітуацыі, а затым код 7500, які пазначае магчымае незаконнае ўмяшанне ў кіраванне паветраным суднам. Пазней самалёт зноў перадаў код агульнай надзвычайнай сітуацыі. У момант змены маршруту лайнер знаходзіўся ў раёне паветранай прасторы Іарданіі, пасля чаго накіраваўся ў Саудаўскую Аравію[3].
Па заяве аператара аэрапорта Табука, яго дыспетчарскі цэнтр атрымаў ад рэйса FZ1073 сігнал бедства і запыт на аварыйную пасадку ў 08:44 па мясцовым часе. У аэрапорце быў абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі і прыведзеныя ў гатоўнасць аварыйныя службы. У 09:45 самалёт паспяхова прызямліўся[5].
Інцыдэнт
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова звесткі пра здарэнне ў кабіне пілотаў былі супярэчлівымі. Ізраільскія крыніцы паведамілі аб фізічным канфлікце паміж двума пілотамі; Flydubai першапачаткова пацвердзіла толькі, што падчас палёту адбыўся «інцыдэнт», пасля якога самалёт здзейсніў пасадку, не ўдакладняючы абставінаў таго, што здарылася[3][10]. Пазней тры ізраільскія чыноўнікі паведамілі Reuters, што, паводле папярэдняй ацэнкі ізраільскіх уладаў, другі пілот нанёс камандзіру паветранага судна, якім быў грамадзянін Індыі Сміт Мачхар, нажавыя раненні. Адзін з чыноўнікаў заявіў, што здарэнне разглядаецца як магчымая спроба тэрарыстычнага нападу[3]. Паводле Associated Press, у кабіне адбылася бойка паміж пілотамі, адзін з якіх быў узброены нажом. Відэазапісы з борта, вывучаныя агенцтвам, паказвалі двух параненых мужчын на падлозе салона, якім аказвалі дапамогу, а таксама людзей, якія знаходзіліся ля ўваходу ў кабіну пілотаў[2].
Паводле сведчанняў пасажыраў і іх сваякоў, пасля пачатку канфлікту самалёт рэзка страціў вышыню. Адна з пасажырак паведаміла, што двум пілотам, якія знаходзіліся на борце ў якасці пасажыраў, удалося ўзяць самалёт пад кантроль, у той час як іншыя людзі спрабавалі абясшкодзіць нападніка[2]. Паводле Reuters, які спасылаўся на ізраільскіх чыноўнікаў, пасля сутыкнення ў кабіну ўвайшлі бортправаднікі і ўзялі сітуацыю пад кантроль[3]. Паводле аднаго з пасажыраў, банкіра Цвікі Манеса, яго жонка, чакаючы дачку каля туалетнай кабінкі, пачула шум і крыкі з кабіны пілотаў, пасля чаго паспяшалася звярнуцца да аднаго з запасных пілотаў, які сядзеў паблізу ў салоне. Паводле сведкі здарэння, усяго ў кабіну праніклі 3-5 чалавек, уключаючы простых пасажыраў рэйса. Яны абяззброілі нападніка, пасля чаго запасныя пілоты змаглі ўзяць кіраванне самалётам на сябе[12]. Па словах аднаго з пасажыраў, адным з запасных пілотаў Flydubai, якія знаходзіліся ў салоне, быў брытанец, тады як пра другога пакуль няма інфармацыі[13]. Уварвацца ў кабіну і абясшкодзіць нападніка пасажыры змаглі дзякуючы таму, што камандзір экіпажа Сміт Мачхар, нягледзячы на раненне, здолеў адчыніць дзвярную засаўку, якая, згодна з пратаколам бяспекі, павінна быць зачыненая падчас палёту[14].
Пасажыр, ізраільскі сантэхнік, выцягнуў параненага авіятара з крэсла і адкінуў яго назад, схапіў штурвал, падняў яго і выраўнаваў самалёт, пакуль у кабіне не з’явіліся запасныя лётчыкі[15]. Пасажыр Шота Мусаеў, дантыст па прафесіі, аказаў экстранную медыцынскую дапамогу Сміту Мачхару, які губляў прытомнасць[16].
Нападнік
[правіць | правіць зыходнік]Паводле паведамленняў СМІ, нападнікам з’яўляецца 29-гадовы Хамам Аль-Хамамі[17], падданы Амана, які працаваў у кампаніі каля 9 месяцаў[18]. Пазней прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што хоць у яго няма інфармацыі пра гэтага пілота, той відавочна «ненавідзіць ізраільцян», прадэманстраваўшы «фанатызм і нянавісць нечуванага маштабу». Таксама ён дадаў, што, магчыма, гэты пілот параніў камандзіра экіпажа пры дапамозе аварыйнай сякеры, якая ўваходзіць у абсталяванне авіяцыйнай кабіны[19]. Нетаньяху паведаміў, што гэты пілот арыштаваны ўладамі Саудаўскай Аравіі, якія дапытваюць яго[20].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пасадкі камандзір паветранага судна і другі пілот былі дастаўлены ў бальніцу. Пасажырам была аказана неабходная медыцынская дапамога ў тэрмінале аэрапорта, адзін пасажыр быў шпіталізаваны. Аператар аэрапорта і авіякампанія пачалі каардынаваць прадастаўленне іншага самалёта для працягу іх паездкі[5]. Ізраіль прапаноўваў выслаць за пасажырамі свой вайсковы самалёт, аднак саудаўскі бок адмовіўся ад гэтай прапановы і сам арганізаваў рэйс[21]. Увечары таго ж дня авіякампанія Flydubai спецыяльным эвакуацыйным рэйсам даставіла ўсіх пасажыраў у аэрапорт Тэль-Авіва. Пасля агляду медыкамі быў шпіталізаваны 51-гадовы мужчына з траўмай верхняй часткі цела[22].
Пасля атрымання інфармацыі аб здарэнні Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля паднялі ў паветра знішчальнікі з-за боязі магчымага згону самалёта. Біньямін Нетаньяху правёў кансультацыі ў сувязі з інцыдэнтам; яго канцылярыя заявіла, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем і прымаюцца меры для вяртання суайчыннікаў на радзіму[3][2]. Адразу пасля пасадкі прадстаўнік канцылярыі прэм’ера заявіў Reuters, што здарэнне на той момант не лічылася згонам самалёта. Пазней тры ізраільскія чыноўнікі паведамілі агенцтву, што ўлады разглядаюць здарэнне як магчымую спробу тэрарыстычнага нападу. Ізраільскія СМІ пры гэтым публікавалі супярэчлівыя звесткі аб матывах здарэння і нацыянальнасці пілотаў[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 https://www.bbc.com/news/articles/cqjdv7pmj9dno
- 1 2 3 4 5 Samy Magdy, Sam Metz, Melanie Lidman. A fight between pilots forces a flight to Tel Aviv to land in Saudi Arabia, officials say (англ.). Associated Press (30 верасня 2026). Праверана 30 верасня 2026.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Alexander Cornwell, Rami Amichay. Israeli officials say diverted flydubai incident may be attempted 'terror attack' (англ.). Reuters (30 верасня 2026). Праверана 30 верасня 2026.
- ↑ Теракт или драка пилотов. Главное о произошедшем на борту Flydubai (руск.). РБК (30 верасня 2026). Праверана 30 верасня 2026.
- 1 2 3 Flydubai flight makes emergency landing at Tabuk airport; two pilots injured (англ.). Saudi Gazette (30 верасня 2026). Праверана 30 верасня 2026.
- ↑ Пассажиров спасли россиянин и украинец. Последние данные о ЧП на рейсе Flydubai (руск.). Российская газета (30 верасня 2026).
- ↑ Драка и экстренная посадка. Что известно об инциденте на борту самолета Flydubai (руск.). ТАСС (30 верасня 2026).
- 1 2 Incident Boeing 737 MAX 8 A6-FKF, Wednesday 30 September 2026 (англ.). Aviation Safety Network (30 верасня 2026). Праверана 30 верасня 2026.
- ↑ هبوط حاد ورمز اختطاف واستنفار.. ماذا جرى على متن رحلة "فلاي دبي"؟ (ар.). Аль-Джазіра (30 верасня 2026). Праверана 30 верасня 2026.
- 1 2 flydubai flight to Israel reports incident, lands safely, passengers safe (англ.). Gulf News (30 верасня 2026). Праверана 30 верасня 2026.
- ↑ Маршрут изменен: что произошло с рейсом Flydubai из Дубая в Тель-Авив (руск.). ТАСС (30 верасня 2026).
- ↑ Oliver O'Connell, Sakshi Venkatraman, Jon Donnison, Michael Shuval. Israel-Dubai flight: Netanyahu names 'hero' pilot attacked on flight as passengers arrive back in Israel (англ.). BBC News (30 верасня 2026). Праверана 30 верасня 2026.
- ↑ Off-duty British pilot ‘helped rescue plane’ after alleged stabbing in cockpit (англ.). The Independent (30 верасня 2026).
- ↑ Wounded flydubai pilot used ‘last moments of his energy’ to click open cockpit door so hijacker could be subdued (англ.). The Times of Israel (30 верасня 2026). Праверана 1 кастрычніка 2026.
- ↑ Эвакуационный рейс Flydubai из Саудовской Аравии приземлился в Израиле (руск.). BFM (30 верасня 2026). Праверана 1 кастрычніка 2026.
- ↑ Captain Smit Machchhar: The ‘jovial’ pilot and father who thwarted the Flydubai attacker (англ.). CNN (1 кастрычніка 2026).
- ↑ Katherine Faulders, James Hill, Josh Margolin, and Chris Looft. Suspect in FlyDubai incident was previously identified as security risk: Officials. ABC News (2 кастрычніка 2026).
- ↑ Israel-bound passenger plane makes emergency landing in Saudi Arabia (англ.). The Guardian (30 верасня 2026).
- ↑ ‘Out of harm’s way’: Pilot feted for helping save lives of everyone aboard flydubai flight (англ.). Times of Israel (1 кастрычніка 2026).
- ↑ В Саудовской Аравии арестовали пилота Flydubai, ударившего ножом напарника (руск.). ТАСС (30 верасня 2026). Праверана 1 кастрычніка 2026.
- ↑ Saudi Blocks Israeli Military & Rescue Aircraft From Flydubai Evacuation; MBS Rejects Netanyahu Plea (англ.). The Times of India (1 кастрычніка 2026).
- ↑ Эвакуационный рейс Flydubai из Саудовской Аравии приземлился в Израиле (руск.). BFM (30 верасня 2026). Праверана 1 кастрычніка 2026.