Інцыдэнт у Дэсэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Інцыдэнт у Дэсэ — здарэнне, звязанае з забойствам вайскоўцаў Узброеных Сіл Эфіопіі аромскага паходжання баевікамі амхарскага апалчэння «Фано». Выпадак адбыўся 26 кастрычніка 2021 года падчас Тыграйскага канфлікту ў горадзе Дэсэ, рэгіён Амхара, Эфіопія.

Інцыдэнт[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2021 года ўрадавыя сілы разгарнулі шырокае наступленне супраць тыграйскіх паўстанцаў. У раёне Дэсэ дзейнічалі падраздзяленні з рэгіёну Аромія і апалчэнцы «Фано». Паміж імі ў апошні час з’явіўся шэраг рознагалоссяў[1]. Сітуацыю пагаршалі актывізацыя групоўкі «Вызваленчая армія Арома»[2] і паразы праўрадавых атрадаў пад Дэсэ[3][4]. Эфіопская армія паспрабавала аслабіць ціск праціўніка за кошт авіяналётаў на Агбе і Мэкэле[5], але гэта не прынесла якіх-небудзь станоўчых вынікаў для сіл пад Дэсэ.

26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыі[6]. Падраздзяленні з Ароміі і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступаць[7]. Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць ўцёкі сілавікоў[8]. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома. Сярод ахвяр былі афіцэры Ахмед Абрахам, Гірма Феіса, Хабтаму Мегерса і Абдыса Адугна[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]