Інцыдэнт у Керчанскім праліве

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Інцыдэнт у Керчанскім праліве
Асноўны канфлікт: Другая халодная вайна
Detained ships in the port of Kerch.jpg
Захопленыя караблі на рэйдзе ў Керчы.
Дата 25 лістапада 2018
Месца Керчанскі праліў
Праціўнікі
Flag of Russia.svg Расія Flag of Ukraine.svg Украіна
Камандуючыя
  • адмірал Генадзь Мядзведзеў
  • капітан 2-га рангу Аляксей Шатохін
  • капітан 3-га рангу Андрэй Шчыпіцын
  • адмірал Ігар Варанчэнка
  • старэйшы лейтэнант Багдан Небеліца
  • лейтэнант Раман Макрак
  • старшына 1-й артыкула Алег Мельнічук
Сілы бакоў
  • ПСКР «Дон»[1]
  • ПСКР «Ізумруд»[1]

• Невядомае колькасць ВСК праекта 12200

  • Патрульны катэр праекта 12150[1]
  • тральшчык «Віцэ-адмірал Захар’ін»[2]
  • МПК «Суздалец»
  • 2 АКА праекта 1204[2]
  • 2 Ка-52[1]
  • 2 Су-25[2]
  • МБАК «Бэрдзянск»[3]
  • МБАК «Нікапаль»[3]
  • РБК «Яны Капу»[3]
Страты
Пашкоджаны ПСКР «Ізумруд»[1] ад 3[4] да 6[3] параненых, затрыманыя 24 вайскоўцаў (у тым ліку 2 супрацоўнікі СБУ), 3 караблi (РБК «Яны Капу» пашкоджаны)
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Міжнародны інцыдэнт у Керчанскім праліве адбыўся 25 лістапада 2018 года, калі Узброеныя сілы РФ[5] і караблі Берагавой аховы Пагранічнай службы ФСБ Расіі з ужываннем зброі затрымалі караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны, якія спрабавалі прайсці з Адэсы ў Марыупаль праз Керчанскі праліў.

Падзеі 25 лістапада 2018 года[правіць | правіць зыходнік]

Пераход ажыццяўляла ўкраінская флатылія, якая складалася з артылерыйскіх катараў «Бэрдзянск» і «Нікапаль» і буксіра «Яны Капу». Па сцвярджэнні расiйскіх уладаў, па набліжэнні флатыліі да Керчанскага праліва яна неаднаразова ігнаравала патрабаванні расійскіх памежнікаў (у тым ліку аб сыходзе з тэрытарыяльных вод), парушыла працэдуру праходжання праліва, здзяйсняла небяспечнае манеўраванне і не выходзіла на сувязь[6]. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што паведамленне аб праходжанні ў праліве было пададзена загадзя, што караблі звязаліся з расiйскімі ўладамі, але не атрымалі адказу. Таксама Украіна спасылаецца на прадугледжаную дамовай 2003 года свабоду суднаходства для ўкраінскіх судоў у праліве[7] і не прызнае расійскі статус тэрытарыяльных вод ля Крыма[8].

Раніцай 25 лістапада расійскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратоку[9]. Украінскія караблі спачатку працягнулі прасоўванне цераз праліў, аднак пры спробе падыходу да Керча-Енікальскага канала былі перахопленыя расійскай берагавой аховай, адзін з караблёў якой здзейсніў навал на ўкраінскі буксір. Расiйскія сілы тым часам ажыццяўлялі іх блакаванне, а затым пераслед, і з мэтай прыпынку караблёў, якія спрабавалі вярнуцца ў Адэсу, ужылі зброю ў тэрытарыяльных (па сцвярджэнні РФ) або нейтральных (па сцвярджэнні Украіны) водах[10], пасля чаго караблі былі ўзятыя Расіяй[11][12] і адведзены ў Керчанскі порт, дзе затрыманы. Ад 3 да 6 членаў іх экіпажа былі параненыя ў сутыкненні; усе 24 члены экіпажа былі арыштаваныя расійскімі ўладамі[13].

Наступныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве, 26 лістапада Украіна ўвяла ў шэрагу абласцей (перш за ўсё прыгранічных з тэрыторыямі расійскай ваеннай прысутнасці) ваеннае становішча[13], якое было спынена 26 снежня[14].

25 мая 2019 года Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве (ITLOS) пастанавіў, што Расія павінна вызваліць 24 украінскіх маракоў, затрыманых падчас інцыдэнту ў раёне Керчанскага праліва, і перадаць Украіне тры канфіскаваныя судны. Раней Масква апавясціла трыбунал аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у слуханнях, адзначыўшы, што, з пункту гледжання расійскага боку, у Трыбунала няма юрысдыкцыі для разгляду керчанскага інцыдэнту[15][16].

Украінскі бок лічыць, што насуперак нормам міжнароднага марскога права вайскоўцы пагранічных войскаў Федэральнай службы бяспекі Расіі незаконна, з выкарыстаннем зброі заблакавалі рух украінскіх вайсковых караблёў падчас праходжання Керча-Енікальскага канала ў Керчанскі праліве пры дапамозе танкера «Neyma». У рамках дасудовага расследавання 25 ліпня 2019 года Служба бяспекі Украіны сумесна з ваеннай пракуратурай затрымала ў порце Ізмаіла гэты расійскі танкер (да таго часу ён змяніў назву на «Nika Spirit»)[17][18]. На судне знаходзіліся толькі грамадзяне Расіі, яны ў той жа дзень былі адпушчаны[19].

7 верасня 2019 года захопленыя ў Керчанскім праліве маракі вярнуліся ва Украіну ў рамках абмену, які быў праведзены з Расіяй[20]. 17 лістапада затрыманыя ўкраінскія караблі пакінулі месца стаянкі ў порце Керчы, іх перадаюць украінскаму боку ў нейтральных водах[21] 18 лістапада[22].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Алексей Рамм, Богдан Степовой, Ангелина Галанина, Дмитрий Лару. Море от ума: украинская провокация в Керченском проливе завершилась провалом Архіўная копія ад 26 лістапада 2018 на Wayback Machine//«Известия»,26 ноября 2018
  2. 2,0 2,1 2,2 Кирилл Буланов, Алексей Никольский, Ирина Чевтаева. Конфликт между Россией и Украиной в Чёрном море. Что случилось Архіўная копія ад 27 лістапада 2018 на Wayback Machine//«Ведомости», 26 ноября 2018
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 На захоплених Росією українських кораблях поранені шість військових – ВМС Архіўная копія ад 26 лістапада 2018 на Wayback Machine//«Радіо Свобод», 25 Листопад 2018
  4. Установлены личности украинских военных, пострадавших при инциденте в Керченском проливе Архіўная копія ад 26 лістапада 2018 на Wayback Machine//«Газета.Ру»,26.11.2018
  5. Минобороны РФ подтвердило участие военных в инциденте в Керченском проливе(руск.) . Интерфакс (30 лістапада 2018). Праверана 13 снежня 2018.
  6. В ФСБ сообщили о пересечении границы России тремя кораблями ВМС Украины(руск.) . Интерфакс (25 лістапада 2018). Праверана 7 снежня 2018.
  7. Виступ Постійного представника України при ООН В.Єльченка на терміновому засіданні РБ ООН щодо агресії Росії проти України в Чорному та Азовському морях(англ.) . МИД Украины (26 лістапада 2018).
  8. Порошенко: Будем бороться за возвращение захваченных РФ моряков всеми средствами(руск.) . Интерфакс-Украина. Праверана 7 снежня 2018.
  9. svaboda.org
  10. Росія знехтувала імунітетом українських військових кораблів у відкритому морі (карта)(укр.) . mtot.gov.ua (28 лістапада 2018). Праверана 19 снежня 2018.
  11. Russia seizes Ukrainian naval ships, BBC News (25 November 2018). Праверана 26 November 2018.
  12. Russia fires on and seizes Ukrainian ships near annexed Crimea (25 November 2018).
  13. 13,0 13,1 В Госдуме решили наградить пограничников, захвативших украинские корабли(нявызн.) , BBC News Русская служба (3 снежня 2018). Праверана 7 снежня 2018.
  14. Порошенко объявил о прекращении военного положения на Украине. ТАСС. Праверана 27 снежня 2018.
  15. tass.ru
  16. nashaniva.by
  17. unian.ua
  18. nashaniva.by
  19. unian.ua
  20. nashaniva.by
  21. ria.ru
  22. unian.ua