Інэса Аляксееўна Лаўрэнава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інэса Аляксееўна Лаўрэнава
Дата нараджэння 23 снежня 1950(1950-12-23) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Інэса Аляксееўна Лаўрэнава (нар. 23 снежня 1950, г. Кіеў, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1973 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19731976 гадах архітэктар майстэрні раённай планіроўкі Мінскага філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва, у 19771985 старэйшы архітэктар, у 1986 годзе вядучы архітэктар, у 19861988 гадах загадчыца групы архітэктурнай майстэрні, у 19881992 гадах галоўны архітэктар праекта аддзела раённай планіроўкі, у 19921996 галоўным архітэктар праектаў аддзела комплексных даследаванняў тэрытарыяльных сістэм, у 19971998 — аддзела экалогіі тэрытарыяльных сістэм, у 19982005 гадах загадчыца сектара рэабілітацыі тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню, аддзела экалогіі тэрытарыяльных сістэм, у 20062008 загадчыца групы аддзела транспартных сістэм; з 2008 загадчыца групы архітэктурна планіровачнай майстэрні «БелНДІПгорадабудаўніцтва».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1981 года.

Жыве ў Мінску па пр. Машэрава.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 40 праектных работ і асобных кірункаў па комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь, абласцей і адміністрацыйных раёнаў Беларусі і Расіі. Кіраўнік 10 навукова-даследчых работ па горадабудаўнічым абгрунтаванні рэабілітацыі тэрыторый і населеных пунктаў у раздзеле «Рэабілітацыя забруджаных тэрыторый. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёнаў, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы» ў складзе Дзяржпраграм Рэспублікі Беларусь па мінімізацыі і пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы на ЧАЭС на 1996—2000 і 2001—2005

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пастановай Дзяржбуда БССР і БРК прафсаюзаў ёй прысвоена званне «Ударнік адзінаццатай пяцігодкі» (1986). Узнагароджана Ганаровымі граматамі інстытута за творчы і працоўны ўнёсак пры распрацоўцы праектаў (1979, 1980,1981, 1983, 1985, 1986, 2000). Ветэран працы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лавренова Инесса Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)