Інэса Васілеўна Байцова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інэса Васілеўна Байцова
Дата нараджэння 9 мая 1935(1935-05-09) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Інэса Васілеўна Байцова (9 мая 1935, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1959 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (ыыкладчыкі Г. У. Заборскі, Н. М. Макляцова, Ю. А. Ягораў).

У 19591964 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект», у 19651968 гадах ў інстытуце «Белдзіпрагандаль», у 19681970 гадах у Беларускім філіяле УНДІТЭ, у 19711978 гадах ў «БелНДІДзіпрасельбудзе», у 19801985 гадах кіраўнік брыгады ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў з 1963 года. Жыве ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у г.п. Краснае Маладзечанскага раёна (1978); у аўтарскім калектыве: інтэр’еры чыгуначнага паштамта каля Казанскага вакзала ў Маскве (1969, у сааўтарстве); малыя архітэктурныя формы для жылых пасёлкаў. Тыпавы праект 320-44 (1973); эксперыментальныя 2-павярховыя жылыя дамы і 14-кватэрны ў калгасе «Чырвоная Змена» Любанскага раёна Мінскай вобласці (1977, у сааўтарстве з Г. Заборскім); эксперыментальны 6-кватэрны жылы дом у пасёлку Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (1977, у сааўтарстве з Г. Заборскім); інтэрнат гасцінічнага тыпу ў г. Салігорску (1981, у сааўтарстве); 2-3-павярховая частка лабараторнага корпуса[d] ВА «Беларуськалій» у г. Салігорску (1982, у сааўтарстве).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Ігарам Байцовым.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бойцова Инесса Васильевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Бойцова Инесса Васильевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)