Перайсці да зместу

Інэса Леанідаўна Караткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інэса Леанідаўна Караткевіч
Старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў
з 16 лютага 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Аляксандр Турчын
Папярэднік Алег Мацкевіч

Нараджэнне 27 ліпеня 1981(1981-07-27) (44 гады)
Адукацыя
Месца працы

Інэса Леанідаўна Караткевіч (нар. 27 ліпеня 1981(1981-07-27), Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Скончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут (2000)[1], а ў 2006 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.

Прафесійную дзейнасць пачынала на пасадзе вядучага таваразнаўца ва ўпраўленні гандлю Магілёўскай вобласці, дзе прайшла ўсе ступені да начальніка ўпраўлення ў 2016 годзе. Праз год стала намеснікам праўлення Белкаапсаюза, дзе працавала да 2022 года, а пасля стала дарадцам у пасольстве Беларусі ў Арменіі.

З лютага 2024 — старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.[2]

  1. Наши выпускники(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2025. Праверана 4 сакавіка 2025.
  2. Председателем правления Белкоопсоюза избрана Инесса Короткевич