Інэсэ Яўнзэмэ
Інэсэ Яўнзэмэ | |
---|---|
лат.: Inese Jaunzeme | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
21 мая 1932 |
Памерла |
13 лютага 2011[2] (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 169 см |
Вага | 70 кг |
![]() |
Інэсэ Яўнзэмэ (лат.: Inese Jaunzeme; 21 мая 1932, Плявіняс — 13 лютага 2011, Рыга) — латвійская кідальніца дзіды, хірург-артапед і спецыяліст у пластычнай хірургіі. Першая латвійская алімпійская чэмпіёнка па кіданні дзіды ў 1956 годзе ў Мельбурне. Заслужаны майстар спорту СССР (1957). Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіёнка III Сусветных юнацкіх гульняў. Чатырохразовая чэмпіёнка Латвіі (1952, 1956, 1958 і 1960). Пяць разоў паляпшала рэкорды Латвіі (апошні раз у 1960 годзе — 55,73 метра). Акрамя кідання дзіды займалася таксама баскетболам, уваходзіла ў зборную Латвіі. У 1956 і 1957 гадах прызнавалася найлепшай спартсменкай Латвіі.
Скончыла Рыжскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці артапед (1960). Заслужаны хірург, доктар медыцынскіх навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР. Прэзідэнт САА (Сусветнай асацыяцыі алімпійцаў). Прэзідэнт Латвійскага алімпійскага клуба. У 2000 годзе падчас Алімпійскіх гульняў у Сіднеі была гаспадыняй «латышскага дома».
Тры дачкі — Андра, Інгуна, Віта.
Памерла 13 лютага 2011 года ў Рызе.
Зноскі
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Кідальнікі кап’я СССР
- Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года
- Хірургі СССР
- Хірургі Латвіі
- Спартыўныя функцыянеры
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Афіцэры ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР
- Дактары медыцынскіх навук