Іня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іня
руск.: Иня
Inya river 2010.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 663 км
Плошча басейна 17 600 км²
Басейн Об → Карскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 195[1] м³/с (за 119 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Кузнецкая катлавіна
 · Каардынаты 54°40′17″ пн. ш. 86°46′17″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 · Месцазнаходжанне Новасібірск
 · Каардынаты 54°58′45″ пн. ш. 82°58′35″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Кемераўская вобласць, Новасібірская вобласць
Іня (Расія)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Іня на Вікісховішчы

Іня́ (руск.: Иня́)[2] — рака ў Заходняй Сібіры, у Кемераўскай і Новасібірскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 663 км. Плошча вадазбору 17 600 км². Сярэдні расход вады за 119 км ад вусця складае 195[1] м³/с, аб’ём сцёку 6,154[1] км³/год. Выток і большая частка ракі знаходзіцца ў межах Кузнецкай катлавіны. Упадае ў Об у межах горада Новасібірск. Даліна ракі выразная. На пойме шмат старыц. Рэчышча Іні звілістае. Яго шырыня ў вусці дасягае 110[1] м. Жыўленне ракі мяшанае з перавагай снегавога[1]. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.

Прытокі: Талаўка, Чыгір, Каралда, Талда, Вялікі Бачат, Малы Бачат, Ур, Камышаўка, Касьма, Тарабарыха, Савіха, Каменка, Камысла, Тарсьма, Чэртанда, Тыхта, Ітыкус, Бярозавая, Сасноўка, Кусьмень, Кіік, Ізылы, Маматынь (Маматын), Кайлы, Канарбуга, Ярская, Круціха, Шабаніха, Плюшчыха і інш.[3]

На рацэ гарады Палысаева, Ленінск-Кузнецкі, Тагучын, у вусці — Новасібірск.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 169. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  3. Река Иня // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 169. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]