Інішмор
Інішмор | |
---|---|
ірл. Inis Mór | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 30,91 км² |
Насельніцтва | 845 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 27,34 чал./км² |
Размяшчэнне | |
53°07′25″ пн. ш. 9°43′39″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Архіпелаг Аран |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інішмо́р (ірл.: Inis Mór, літаральна «Вялікі востраў») — найбуйнейшы востраў у архіпелаге Аран. Плошча — 30,91 км². Насельніцтва (2011 г.) — 845 чал.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Інішмор — самы вялікі ў архіпелаге Аран. Знаходзіцца ў заліве Голуэй. Прасціраецца ў даўжыню на 14 км. Найбольшая шырыня — 3 км. Сфарміраваны гранітнымі і вапняковымі пародамі. Берагі абрывістыя. Вылучаюцца пагоркі. Найвышэйшы пункт — 123 м.
Клімат марскі ўмераны. Сярэднія тэмпературы вагаюцца ад 6 °C узімку да 15 °C улетку.
Пераважае травяністая і хмызняковая расліннасць. Жывёльны свет прадстаўлены шматлікімі казуркамі і птушкамі.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная галіна эканомікі — турызм, а таксама звязаныя з ім паслугі і традыцыйныя рамёствы. Земляробства і рыбалоўства адыгрываюць другасную ролю. Востраў злучаны з Ірландыяй марской паромнай пераправай. Галоўны порт — Кілронан. Працуе аэрапорт каля паселішча Кіліні.
Усё насельніцтва Інішмора размаўляе на ірландскай мове.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Інішмор вабіць вандроўнікаў сваімі суровымі маляўнічымі ландшафтамі, а таксама магчымасцю пазнаёміцца з традыцыйнай ірландскай культурай.
Архітэктурныя славутасці:
- Старажытныя круглыя кельцкія ўмацаванні. Найбольшы з іх — Дун-Ангус (сяр. 1 тысячагоддзя н.э.), знаходзіцца на месцы старажытнага паселішча бронзавага века. Займае плошчу каля 5,6 га і складаецца з вонкавай, сярэдняй і ўнутранай частак. Два іншых умацавання месцяцца каля паселішчаў Онах і Кіліні.
-
Унутраны Дун-Ангус
-
Знешні Дун-Ангус
- Рэшткі сярэднявечных касцёлаў і кляштараў каля Кіліні і Огіла. Асабліва ўражваюць руіны кляштара «Сем касцёлаў» (IX — X ст.) каля Огіла.
-
«Сем касцёлаў»
На Інішморы працуе цэнтр культурнай спадчыны. Арганізаваны пляж для адпачынку. У гонар Святога Энды, мясцовага заступніка, праводзяцца фестывалі, якія суправаджаюцца рэгатамі на традыцыйных лодках, зробленых з драўлянага каркаса і авечых скур.