Іозеф Вацлаў Мысльбек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іозеф Вацлаў Мысльбек
Josef Václav Myslbek
Фатаграфія
Дата нараджэння:

20 чэрвеня 1848({{padleft:1848|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:20|2|0}})

Месца нараджэння:

Прага, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці:

2 чэрвеня 1922({{padleft:1922|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:2|2|0}}) (73 гады)

Месца смерці:

Прага, Аўстра-Венгрыя

Падданства:

Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя

Грамадзянства:

Сцяг Чэхіі Чэхаславакія

Жанр:

скульптура

Вядомыя працы:

помнік Святому Вацлаву

Уплыў:

Вацлаў Левы

Уплыў на:

Станіслаў Сухарда

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Іозеф Вацлаў Мысльбек (чэш. Josef Václav Myslbek, нар. 20 чэрвеня 1848 г. Прага — пам. 2 чэрвеня 1922 г. Прага) — адзін з найбуйнейшых чэшскіх скульптараў XIX стагоддзі.

Скульптурныя кампазіцыі працы І. В. Мысльбека можна ўбачыць у самым цэнтры чэшскай сталіцы, у такіх яе выдатных месцах, як Нацыянальны тэатр, у Сабора Святога Віта, на Вацлаўскай плошчы і на пражскіх мастах. Гарачыя творы скульптара спрыялі культурнаму і палітычнаму адраджэнню чэшскага народа на мяжы XIX—XX стагоддзяў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. В. Мысльбек нарадзіўся ў беднай сям'і і з фінансавых меркаванняў рана кінуў школу. Вучыўся на друкара, затым — на скульптара. Працаваў у Празе і ў Вене. У 1866 годзе ён пазнаёміўся з Вацлавам Левым, найбуйнейшым чэшскім скульптарам XIX стагоддзі, і да смерці апошняга ў 1870 годзе заставаўся яго вучнем. У 1875—1896 гадах Мысльбек — прафесар у Вышэйшай мастацкай школе Прагі, у 1896—1919 гадах — прафесар пражскай Мастацкай акадэміі.

У 1873 годзе Мысльбек адкрывае ў Празе сваю мастацкую майстэрню, дзе спецыялізуецца на вырабе бюстаў палітычных і рэлігійных дзеячаў свайго часу. Над галоўнай працай свайго жыцця, помнікам Святому Вацлаву, скульптар працаваў амаль 30 гадоў. Гэта конная статуя была ўсталявана ў верхняй частцы Вацлаўскай плошчы, каля будынка Нацыянальнага музея і з'яўляецца адным з сімвалаў Прагі. Сярод іншых выдатных твораў І. В. Мысльбека варта ўзгадаць скульптуру «Музыка» у фае пражскага Нацыянальнага тэатра.

Вядомыя вучні[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]