Іозеф Герхард Цукарыні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іозеф Герхард Цукарыні
ням.: Joseph Gerhard Zuccarini
Дата нараджэння

10 жніўня 1797(1797-08-10)

Месца нараджэння

Мюнхен, Баварскае курфюрства

Дата смерці

18 лютага 1848(1848-02-18)[1] (50 гадоў)

Месца смерці

Мюнхен, Германія

Грамадзянства

Каралеўства Баварыя

Род дзейнасці

батанік, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

батаніка

Месца працы

Мюнхенскі ўніверсітэт, Батанічны сад, Мюнхен

Альма-матар

Эрлангенскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

фон Эзенбек Хрысціян Готфрыд Неес

Вядомы як

даследчык раслін Далёкага Усходу, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі

Commons-logo.svg Іозеф Герхард Цукарыні на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Joseph Gerhard Zuccarini на Віківідах
Старонка на Віківідах
Joseph Gerhard Zuccarini на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы
Тытульны аркуш кнігі Зібальда і Цукарыні Flora japonica

Іозеф Герхард Цукарыні (ням.: Joseph Gerhard Zuccarini; 10 жніўня 1797, Мюнхен, Германія, — 18 лютага 1848, Мюнхен) — нямецкі батанік, прафесар батанікі Мюнхенскага ўніверсітэта.

Вядомы працамі па флоры Далёкага Усходу, асабліва Японіі, выдадзенымі сумесна з Філіпам фон Зібальдам паводле матэрыялаў, сабраных апошнім; а таксама батанічнымі апісаннямі раслін, сабраных у іншых абласцях Зямлі (у прыватнасці, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы).

Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчую гісторыю ва універсітэце ў Эрлангене (1815—1819) у Хрысціяна Нееса фон Эзенбека. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся ў родны Мюнхен, дзе пачаў працу ў батанічным садзе пад кіраўніцтвам Франца Шранка.

У 1823 годзе абраны ад'юнктам Баварскай Каралеўскай акадэміі навук і выкладаў батаніку ў Каралеўскім ліцэі.

У 1824 годзе стаў чытаць лекцыі ў Медыка-хірургічным інстытуце ў Мюнхене, у 1826-м прызначаны экстраардынарным, а ў 1835-м — ардынарным прафесарам сельскагаспадарчай і лесаводчай батанікі ў Мюнхенскім універсітэце.

У 1827 годзе абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1839 годзе — акадэмікам Баварскай акадэміі навук.

У 1836 годзе, пасля смерці Шранка, заняў месца захавальніка батанічнага саду.

З 1820 года апісваў і сістэматызаваў гербарый, сабраны ў Бразіліі Карлам фон Марцыусам.

Род раслін Zuccarinia Blume сямейства Марэнавыя названы Карлам Людвігам Блюмэ ў 1826 годзе ў яго гонар.

Асноўныя надрукаваныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Monographie der amerikanischen Oxalisarten // Denkschriften d. K. Bayer. Akad. d. Wissensch., 1825, том IV(ням.) 
  • Flora der Gegend von München, 1829(ням.) 
  • Nachtrag // Denkschriften d. K. Bayer. Akad. d. Wissensch. 1832, том X(ням.) 
  • Charakteristik der deutschen Holzgewächse im blattlosen Zustand, I—II, Мюнхен, 1829—1831)(ням.) 
  • Plantarum novarum vel minus cognitarum…, 1832—1845(лац.) 
  • Flora Japonica sive Plantae quas in imperio Japanico coll., descripsit, ex parte in ipsis locis pingendas cur. : [Lugduni Batavorum apud auctorem 1835—1870] / Ph. Fr. de Siebold. Sectio prima, continens plantas ornatui vel usui inservientes Digessit J. G. Zuccarini. Monimentum in memoriam Engelberti Kaempferi ; Caroli Petri Thunbergit in horto botanico insulae Dezima cura et sumptibus Ph. Fr. de Siebold positum 1826 (Лейдэн, 1835—1870) (сумесна з Зібальдам)(лац.) 
  • Florae Japoniae familiae naturales, 1843—1846 (сумесна з Зібальдам)(лац.) 

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • С. F. v. Martius. Denkrede auf Jos.-Gerh. Zuccarini, gelesen in d. öffentl. Sitzung d. k. bayer. Akad. d. Wissensch. am 28 März 1848 // Flora, 1848, № 39(ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]