Іозеф Менгеле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іозеф Менгеле
Josef Mengele
Фота з аргенцінскіх дакументаў Менгеле,1956 год
Фота з аргенцінскіх дакументаў Менгеле,
1956 год
Род дзейнасці: урач
Дата нараджэння: 16 сакавіка 1911(1911-03-16)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 лютага 1979(1979-02-07)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці:
Бацька: Карл Менгеле
Маці: Вальбурга Гапфаўе
Жонка: Ірэна Шэнбайн
Марта Менгеле
Дзеці: Рольф Менгеле
Месца працы:
Альма-матар:
Партыя: Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя
Узнагароды і прэміі:
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
За раненне ў чорным
Аўтограф: Josef Mengele Signature.svg
Commons-logo.svg Іозеф Менгеле на Вікісховішчы

Іозеф Менгеле (ням.: Josef Mengele; 16 сакавіка 1911, Гюнцбург, Баварыя — 7 лютага 1979, Бертыёга, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — нямецкі ўрач, які праводзіў вопыты на вязнях лагера Асвенцым падчас Другой сусветнай вайны. Доктар Менгеле асабіста займаўся адборам вязняў, якія прыбывалі ў лагер. Пасля вайны ўцёк з Германіі ў Лацінскую Амерыку, баючыся пераследу. Спробы знайсці Менгеле, каб аддаць яго пад суд, не ўвянчаліся поспехам, хоць, па сцвярджэннях Рафі Эйтана і яшчэ аднаго з ветэранаў «Масада» Алекса Мелера, яны высачылі Менгеле ў Буэнас-Айрэсе падчас правядзення аперацыі па выкраданні Адольфа Эйхмана, але захопліваць яго адначасова з Эйхманам або адразу ж пасля захопу апошняга было занадта рызыкоўна. Памёр у Бразіліі.

Значную частку працы Менгеле складалі вопыты над вязнямі, уключаючы анатаміраванне жывых немаўлят; кастрацыя хлопчыкаў і мужчын без выкарыстання анестэтыкаў; падвяргаў жанчын ударам току высокага напружання з мэтай тэставання іх вынослівасці. Аднойчы ён нават стэрылізаваў групу польскіх манашак пры дапамозе рэнтгенаўскага выпраменьвання[5].

За 21 месяц сваёй працы ў Асвенцыме зарабіў рэпутацыю аднаго з самых небяспечных нацыстаў, атрымаў мянушку «Анёл Смерці». Асабіста сустракаў цягнікі з вязнямі, якія прыязджалі ў лагер, і сам вырашаў, каму з іх трэба будзе працаваць у лагеры, хто пойдзе на яго вопыты, а хто адразу ж адправіцца ў газавую камеру.

Асаблівую цікавасць доктара Менгеле выклікалі блізняты. У 1943 годзе Менгеле выбіраў двайнят з агульнай колькасці, якія прыбывалі ў лагер і пасяляў іх у спецыяльных бараках. З 3 тысяч двайнят выжылі толькі 300. Сярод яго эксперыментаў былі спробы змяніць колер вачэй дзіцяці ўпырскваннем розных хімікатаў у вочы, ампутацыі органаў, спробы пашыць разам блізнят і інш. Людзі, тыя, што засталіся ў жывых пасля гэтых вопытаў, забіваліся. Менгеле таксама выяўляў цікавасць да фізіялагічных анамалій, у прыватнасці да карлікаў. Праводзіў эксперыменты над сям'ёй Овіц - яўрэйскіх музыкантаў-ліліпутаў з Румыніі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118783262 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Josef Mengele // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118783262 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Dr. Josef Mengele, ruthless Nazi concentration camp doctor — The Crime Library on truTV.com (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 1 мая 2012.