Іозеф Фраўнгофер
Іозеф Фраўнгофер | |
---|---|
ням.: Joseph Fraunhofer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1787[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1826[1][2][…] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, астраном, хімік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Іозеф Фраўнгофер (Фраўнхофер) (ням.: Joseph Fraunhofer; 6 сакавіка 1787, Штраўбінг — 7 чэрвеня 1826, Мюнхен) — нямецкі фізік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Навучаўся і працаваў у люстраной і шкляной майстэрні ў Мюнхене. З 1806 года асістэнт матэматычнага і аптычнага інстытута (знаходзіўся ў Мюнхене, затым у Бенедыктбоерне), дзе вырабляліся лінзы і аптычная апаратура. З 1809 года адзін з яго кіраўнікоў, у 1818 годзе стаў яго дырэктарам. З 1823 года захавальнік фізічнага кабінета Мюнхенскага ўніверсітэта і сябра Баварскай АН, з 1824 года член Акадэміі Леапальдзіна. Удасканаліў тэхналогію вырабу вялікіх ахраматычных аб'ектываў, вынайшаў акулярны мікраметр і геліаметр. Вывучаючы паказчыкі пераламлення розных гатункаў шкла, у 1814 годзе адкрыў (незалежна ад англійскага фізіка У. Воластана) і апісаў лініі паглынання ў сонечным спектры (фраўнгоферавы лініі). У 1821 годзе ўпершыню ўжыў дыфракцыйную рашотку для вывучэння спектраў. Прапанаваў метад назірання дыфракцыі святла ў паралельных промнях.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #116746599 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Joseph von Fraunhofer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Фраунгофер Йозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1787 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжняй Баварыі
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1826 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя на Старых паўднёвых могілках
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Ганаровыя грамадзяне Мюнхена
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Германіі