Іозеф Шыма
Іозеф Шыма | |
---|---|
чэшск.: Josef Šíma | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, ілюстратар, графік, перакладчык |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1971[3][4][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ёсеф Шыма[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іозеф Шыма, у Францыі — Жазеф Сіма (чэшск.: Josef Šíma; 1891—1971) — чэшскі і французскі мастак, які стаў важнай фігурай у сучасным еўрапейскім мастацтве.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Шыма адносіцца да адных з найбольш значных прадстаўнікоў сюррэалізму і пазней — абстрактнага жывапісу ў перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Мастацкую адукацыю атрымаў у пражскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. У 1920 годзе Шыма становіцца адным з заснавальнікаў мастацкай групы "Дзевяць сіл" (Devětsil). У тым жа годзе ён з'яжджае ў Парыж і далучаецца да сюррэалісцкага руху. У 1926 г. ён атрымлівае французскае грамадзянства.
Пачынаючы з 1921 года Шыма ўстанаўлівае сяброўскія адносіны з такімі майстрамі мастацтва, як Амедэ Азанфан, П'ер Жанерэ і Альбер Глез, якія супрацоўнічалі з часопісам L’Esprit nouveau (Новы дух). У 1927 ён знаёміцца і пачынае працаваць і з будучымі аўтарамі часопіса Grand Jeu: Рэнэ Дамалем, Ражэ Віланам і Ражэ Жыльбер-Лекамтам. Шыма таксама становіцца мастацкім дырэктарам іх часопіса. У той жа час ён увесь час падтрымлівае сувязі з мастацкім і літаратурным авангардным рухам у Чэхаславакіі. У 1934 годзе Шыма стварае групу Чэшскія сюррэалісты.
У 1959 годзе Шыма быў удзельнікам выставы сучаснага мастацтва ў Касэлі documenta II.
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ Josef Sima // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Josef Šima // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.