Ёсеф Юнгман

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іозеф Юнгман)
Перайсці да: рух, знайсці
Ёсеф Юнгман
Josef Jungmann CT.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

16 ліпеня 1773(1773-07-16)[1][2]

Месца нараджэння:

Hudlice[d], Beroun District[d], Сярэднячэшскі край, Чэхія

Дата смерці:

14 лістапада 1847(1847-11-14)[1][2] (74 гады)

Месца смерці:

Прага, Каралеўства Багемія, Аўстрыйская імперыя

Пахаванне:

Ольшанскія могілкі[d]

Грамадзянства:

Чэхія

Альма-матар:

Карлаў універсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, лексікаграф, мовазнавец, паэт, перакладчык, педагог

Мова твораў:

чэшская мова[3]

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ёсеф Юнгман (чэшск.: Josef Jungmann; 16 ліпеня 1773 — 14 лістапада 1847) — чэшскі філолаг, пісьменнік і перакладчык, дзеяч чэшскага нацыянальнага адраджэння.

Усё жыццё працаваў над тэарэтычнымі асновамі новай чэшскай літаратурнай мовы. Быў вядучай постаццю другога пакалення адраджэнцаў.

Заснаваў першы чэшскі навуковы часопіс «Krok». Суполка адраджэнцаў, якую ён вакол сябе згуртаваў, пазней стала называцца Юнгманавай паэтычнай і навуковай школай. Да яе належалі, напрыклад, такія дзеячы, як Францішак Палацкі, Ян Эвангеліста Пуркінэ, Францішак Ладзіслаў Чалакоўскі.

Выдаў пяцітомны Слоўнік чэшска-нямецкі — адну з падставовых для чэшскай літаратурнай мовы прац. Напісаў «Гісторыю чэшскай літаратуры» і іншыя навуковыя працы.

Вучыўся ў Бераўне, пасля ў гімназіі ў Празе. Наведваў філасофскі, а потым і юрыдычны факультэты Карлавага ўніверсітэта. Адначасова працаваў прыватным настаўнікам. З 1799 года выкладаў у гімназіі ў Літамнержыцах, у 1815 годзе ўзначальвае Старачэскую гімназію ў Празе. Пазней стаўся рэктарам Карлавага ўніверсітэта.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Antibohemia, 1814
  • Historie literatury české aneb Soustavný přehled spisů českých, s krátkou historií národu, osvícení a jazyka, 1825
  • Krok
  • Nepředsudečné mínění o české prozódii, 1804
  • O jazyku českém, 1806
  • O klasičnosti literatury a důležitosti její
  • Oldřich a Božena, 1806
  • Rozmlouvání o jazyku českém
  • Slovesnost aneb Sbírka příkladů s krátkým pojednáním o slohu, 1820
  • Slovník česko-německý, 1834-39 (5 dílů), пры садзейнічанні Якуба Малы
  • Slovo ke statečnému a blahovzdělanému Bohemariusovi, 1814
  • Zápisky, 1871.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Emanuel Chalupný: Jungmann, Prag 1909.
  • Julius Dolanský: Jungmannův odkaz (Z dějin české slovesnosti), Prag 1948.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]