Іосіф Іванавіч Аляшкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Аляшкевіч
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні: Józef Oleszkiewicz
Дата нараджэння: 1777[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 кастрычніка 1830(1830-10-05)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Расійская імперыя
Род дзейнасці: мастак
Жанр: мастак
Вучоба: Віленская мастацкая школа
Стыль: класіцызм
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Іосіф Аляшкевіч (польск.: Józef Oleszkiewicz, руск.: Иосиф Иванович Олешкевич, літ.: Juozapas Oleškevičius; 1777, Шылува на Жамойці, цяпер Расяйнейскі раён — 5 кастрычніка 1830, Санкт-Пецярбург) — беларускі[4] партрэтны жывапісец; аўтар карцін на гістарычныя, рэлігійныя, міфалагічныя сюжэты і партрэтаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Шылува(руск.) бел.[5] ў сям'і збяднелага шляхціча. Дзіцячыя і юнацкія гады правёў у доме бацькі, які быў музыкантам і жыў у Радашковічах[5].

І. Аляшкевіч атрымаў бліскучую адукацыю[5], скончыўшы спачатку Віленскую мастацкую школу, дзе вучыўся жывапісу ў прафесараў Ф. Смуглевіча і Я. Рустэма, а потым удасканаліўшы майстэрства ў Дрэздэне і Парыжы ў славутых французскіх жывапісцаў Ж. А. Энгра і Ж. Л. Давіда[5].

Пасля вяртання з-за мяжы працаваў на Валыні і ў Вільні. Пасля смерці Смуглевіча ў 1807 годзе спрабаваў заняць яго месца ва ўніверсітэце. Пасля няўдалай спробы ў 1810 годзе пасяліўся назаўсёды ў Санкт-Пецярбургу, дзе пісаў, у прыватнасці, партрэты царскай сям'і. У 1812 годзе быў прыняты ў імператарскую Акадэмію мастацтваў (за палатно «Дабрадзейнае апекаванне і дбанне імператрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных»).

Сярод высланых палякаў, якія жылі ў Санкт-Пецярбургу, славіўся незвычайным і поўным дабрадзейнасці чалавекам; гэта адбілася ў «Адступленні» часткі III «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Выключную вядомасць у Санкт-Пецярбургу меў дзякуючы высокаму становішчу сярод пецярбургскіх масонаў. У 1822 годзе абраны ў начальнікі (maître en chaise) ложы Белага Арла.

Пахаваны на Смаленскіх могілках(руск.) бел. у Санкт-Пецярбургу.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Развітанне Хадкевіча з жонкай перад Хоцінскай бітвай» (1808)
«Дабрадзейнае апекаванне і дбанне імператрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных» (1812)
«Антыёх і Стратоніка» (1810)
Партрэт Леана Сапегі (1827)

Творчасць Аляшкевіча — акадэмічная, у духу позняга класіцызму, з элементамі сентыменталізму. За карціну «Апека сірот» атрымаў званне акадэміка жывапісу.

Адным з ранніх вядомых твораў мастака з’яўляецца партрэт Адама Ежы Чартарыйскага (1810), палітычнага і культурнага дзеяча, мецэната[5][6].

Часта выязджаў у беларускія губерні, дзе зрабіў нямала цікавых партрэтаў у стылі позняга класіцызму і рамантызму. Сярод іх: «Групавы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі»[7][8]. Сябраваў з Адамам Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828).

Партрэт Мікалая Радзівіла, 1829

Найбольш значны твор І. Аляшкевіча — «Групавы партрэт». Таксама пэндзлю І. Аляшкевіча належаць партрэты Л. Сапегі, М. Радзівіла і блізкага сябра мастака А. Міцкевіча, І. дэ Гільда, Г. Жавускага(бел. (тар.)) бел.. Вядомы таксама абразы («Мадонна з немаўлём»)[5].

Шматлікія яго карціны (партрэты Адама Ежы Чартарыйскага, Гераніма Страйноўскага, 1810; Марціна Пачабута, 1810) захоўваюцца ў Вільнюсе.

Вядомыя творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123604095 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Józef Oleszkiewicz
  3. Józef Oleszkiewicz // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6. С. 302
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 358-60. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  6. Барыс Лазука відавочна апісвае гэту карціну, але называе яе партрэтам Адама Казіміра Чартарыйскага
  7. Пржецлавский О. А.(руск.) бел. Иосиф Алешкевич // Русская старина(руск.) бел.. — М.: 1876. — Т. 16. — С. 559―566.
  8. Чаропка В. Насустрач людзям: мастак Юзаф Аляшкевіч // Беларускі гістарычны часопіс. — Мн.: 2011. — № 4. — С. 36―45.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]