Іосіф Адамавіч Навумчык
| Іосіф Адамавіч Навумчык | |
|---|---|
| Род дзейнасці | палітык, настаўнік, грамадскі дзеяч |
| Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1938[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 лютага 2025[4] (86 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Сяргей Іосіфавіч Навумчык |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Іосіф Адамавіч Навумчык (21 кастрычніка 1938, Яцавічы, цяпер Пастаўскі раён — 4 лютага 2025) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1938 годзе на Пастаўшчыне ў вёсцы Яцавічы. Скончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча, гістарычны факультэт БДУ, Вышэйшую партшколу.
Працаваў настаўнікам, на камсамольскай рабоце ў Пастаўскім раёне і Віцебску. За савецкім часам Іосіф Навумчык быў другім сакратаром Віцебскага гаркама КПБ, сакратаром Віцебскага абкама КПБ. Знаходзіўся ў якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле, свае ўспаміны апублікаваў у кнізе «Афганістан у маім жыцці».
У постсавецкія часы ён стаў адным з прыхільнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў 1989 годзе. Затым 25 гадоў быў нязменным кіраўніком віцебскай абласной рады ТБМ.
Памёр у 2025 годзе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Іосіф Навумчык быў узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сын Сяргей Іосіфавіч Навумчык (нар. 1961) — журналіст, палітык.
Зноскі
- ↑ Памёр Іосіф Навумчык // Віцебская вясна — 2025. Праверана 11 лютага 2025.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Наумчик Иосиф Адамович // Віцебская абласная бібліятэка Праверана 11 лютага 2025.
- ↑ Памёр шматгадовы лідэр ТБМ на Віцебшчыне Іосіф Навумчык, адзін з нацыянальна сьвядомых партыйных кіраўнікоў у БССР // Беларуская служба Радыё «Свабода» — 2025. Праверана 11 лютага 2025.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
- Асобы
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
- Памерлі 4 лютага
- Памерлі ў 2025 годзе
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Члены КПСС
- Члены Таварыства беларускай мовы
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)