Іосіф Вікенцьевіч Казлоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Вікенцьевіч Казлоўскі
Дата нараджэння 12 сакавіка 1928(1928-03-12) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, вучоны
Навуковая сфера тэрапія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1971)
Навуковае званне
Альма-матар

Іосіф Вікенцьевіч Казло́ўскі[1] (нар. 12 сакавіка 1928) — урач, вучоны ў галіне тэрапіі і курорталогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на хутары Кунцаўшчына (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У 1962 годзе скончыў завочную аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1973 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Да 1996 года займаў пасаду загадчыка кафедры шпітальнай хірургіі, з 1996 года — прафесар гэтай кафедры, з 1 верасня 2015 года — прафесар кафедры ўнутраных хвароб № 3[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка. Аўтар і сааўтар 189 публікацый і аўтар 3 навучальных дапаможнікаў[2]. Сааўтар шэрагу патэнтаў[3].

Пад кіраўніцтвам І. В. Казлоўскага абаронены 6 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый[2].

Сярод публікацый:

  • Функция печени у больных с хроническими воспалительными заболеваниями желчных путей и печени // Клиническая медицина. 1971, № 2.
  • Поликлиническая работа терапевта [Текст] / И. В. Козловский. — Мн.: Вышэйшая школа, 1987.
  • Болезни органов пищеварения: Диагностика, дифференциальная диагностика и лечение / И. В. Козловский. — Мн.: Беларусь, 1989.
  • Современные аспекты клинической медицины: сб. науч. трудов / МЗ РБ, Витебский мед. ин-т; ред. коллегия : О.-Я. Л. Бекиш, А. А. Кирпиченко, И. В. Козловский и др. — Витебск, 1996.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Козловский Иосиф Викентьевич(руск.)  / Асабістая старонка на сайце ВДМУ
  3. База патэнтаў Беларусі(руск.) (бел.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]