Іосіф Віктаравіч Залуцкі
| Іосіф Віктаравіч Залуцкі | |
|---|---|
| |
| Дата нараджэння | 5 верасня 1950 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 чэрвеня 2018 (67 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | анколаг, навуковец |
| Навуковая сфера | анкалогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1994) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
| Узнагароды | |
Іосіф Віктаравіч Залуцкі (5 верасня 1950 — 13 чэрвеня 2018) — беларускі вучоны-медык, анколаг. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (2000). Дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі з 2010 года, а да таго — у НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, куды прыйшоў пасля заканчэння ВНУ ў 1978 годзе і дзе прайшоў шлях да дырэктара (2000—2009). У 2001—2009 гг. галоўны пазаштатны анколаг Міністэрства аховы здароўя РБ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Мумішкі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі.
Скончыў з адзнакай Мінскі медыцынскі інстытут (1978). З таго ж года працаваў у беларускім НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, дзе прайшоў шлях да дырэктара (2000—2009). У 1999—2007 гадах таксама загадчык кафедры анкалогіі БелМАПА. З 2010 года дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, у тым жа годзе з’яўляўся намеснікам акадэміка-сакратара Аддзялення медыцынскіх навук апошняй.
Памёр 13 чэрвеня 2018 года ад анкалагічнага захворвання.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1994 г. — доктарскую. Пад пачаткам І. В. Залуцкага абаронена 4 доктарскія і 15 кандыдацкіх дысертацый. Уваходзіў у рэдакцыйны савет часопіса «Авіякасмічная і экалагічная медыцына».
Аўтар больш за 300 прац, 7 манаграфій, 17 патэнтаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, памятным медалём.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Іосіф Віктаравіч Залуцкі ў Вікіцытатніку |
- Член-корреспондент ЗАЛУЦКИЙ Иосиф Викторович (руск.)
- Залуцкий Иосиф Викторович Архівавана 29 мая 2018. (руск.)
- Іосіф Віктаравіч Залуцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
- Дактары медыцынскіх навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі БДМУ
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Анколагі СССР
- Анколагі Беларусі
