Іосіф Залманавіч Фішэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Залманавіч Фішэр
Дата нараджэння 24 лютага 1919(1919-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1995(1995-05-25) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1959)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1960)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Сяргеевіч Акулаў[1]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Іосіф Залманавіч Фішэр (24 лютага 1919, Мінск — 25 мая 1995, Адэса, Украіна) — фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1959), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка-матэматычны факультэт, 1941), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1947—1948).

Працаваў у СШ станіцы Нова-Аненская (зараз г. Новаанінскі, Валгаградская вобласць; 1941—1942, настаўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1945—1947 і 1948—1963, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі, з 1961 — кафедры ядзернай фізікі), Адэскім дзяржаўным універсітэце (1963—1977, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі).

Навуковыя інтарэсы: дакладныя рашэнні ўраўнення Эйнштэйна; пытанні тэорыі гравітацыі; фізіка вадкага стану рэчываў.

Бібліягірафія[правіць | правіць зыходнік]

  • Исследования по теории жидкостей : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук / И. З. Фишер. ― Минск, 1958.

Зноскі

  1. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэут Л. С. Фішэр Іосіф Залманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 420. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Фишер Иосиф Залманович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 290—291.
  • Фишер Иосиф Залманович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 194.
  • Иосиф Залманович Фишер (к 90-летию со дня рождения) / Н. П. Маломуж, М. Н. Родникова // Журнал физической химии. — 2009. — Т. 83, № 11. — С. 2199—2200.