Перайсці да зместу

Іосіф Каласанс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Каласанс
1-ы Генеральны настаяцель Ордэна рэгулярных клерыкаў убогіх Маці Божай пабожных школ[d]
1622 — 1646
Пераемнік Хуан Гарсія дэль Кастылья[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, педагог, founder of Catholic religious community, regular cleric, каталіцкі тэолаг
Нараджэнне 11 верасня 1556
Смерць 25 жніўня 1648(1648-08-25)[1][2][…] (91 год)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святы Юзаф Каласанс (1557 — 25 жніўня 1648) — каталіцкі святар, заснавальнік ордэна піяраў.

Нарадзіўся ў Іспаніі, у мясцовасці Перальта-дэ-ла-Саль, у Каралеўстве Арагон. Распачаў навучанне ў калегіі ў Эстадзіла, пасля вывучаў права і філасофію ва ўніверсітэце ў Лерыда. Працягваў навучанне ў Валенсіі і Алькала-дэ-Генарэс.

У 1583 атрымаў святарскія пасвячэнні і распачаў душпастырскую працу. Спачатку — у якасці сакратара пры біскупе Каспара дэ ля Фігуэра, потым — як канонік Капітулы ва Ургелі, пробашч і эканом біскупа Андрэя Капілла.

Пасля абароны доктарскай дысертацыі ў галіне тэалогіі ў 1592 Юзаф дэ Каласанс накіраваўся ў Рым. Яго мэтай было атрыманне касцёльнага бенефіцыя. Аднак тут ён кардынальна змяняе свае планы. Прычынай былі асабістыя, унутраныя перажыванні. Вандруючы па бедным гарадскім раёне за Тыбрам, Іосіф дэ Каласанс сутыкнуўся з сумным лёсам дзяцей, якія не мелі магчымасці вучыцца і лічыліся адкідамі грамадства. Каласанс вырашыў, што не вернецца ў Іспанію, а займецца гэтымі дзецьмі.

У 1597 ўзнікла першая ў Еўропе бясплатная пачатковая школа, адчыненая для ўсіх, школа без абмежаванняў, даступная для дзяцей розных веравызнанняў, нацыянальнасцей і культур. Каласанс працаваў як настаўнік, выхавальнік, адміністратар. Да гэтай дзейнасці далучаюцца неўзабаве многія людзі, яны разам ствараюць супольнасць. Справа школаў развіваецца хутка і дынамічна — каралі шматлікіх грамадстваў, князі і мясцовыя рады звяртаюцца да Каласанса з просьбай прыслаць для працы братоў-манахаў. Школы ствараюцца ўжо не толькі ў Італіі ці Каралеўстве Неапаль, але таксама на Сіцыліі, Маравіі, у Польшчы, Іспаніі, у Германіі.

Апошнія гады жыцця Юзафа Каласанса былі сумнымі. Апостальская візітацыя (у выніку нявысветленых да канца абставін) прывяла да скасавання ордэна. Памёр Юзаф Каласанс ноччу з 24 на 25 жніўня 1648. Праз 8 гадоў ордэн быў адноўлены.

У 1748 Юзаф Каласанс беатыфікаваны, яшчэ праз нейкі час — кананізаваны. У 1948 Папа Пій XII абвяшчае яго "апекуном хрысціянскіх агульнаадукацыйных школ ва ўсім свеце".

  1. ↑ Saint Joseph Calasanz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ José de Calasanz // GCatholic.org — 1997.
  3. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118713159 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.