Іосіф Львовіч Корсак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язэп Корсак
Jazep Korsak. Язэп Корсак.jpg
POL COA Korsak I.svg
Герб «Корсак»
Ваявода мсціслаўскі
1639 — 1643
Папярэднік: Крыштаф Кішка
Пераемнік: Мікалай Абрамовіч
 
Нараджэнне: каля 1570
Смерць: 1643(1643)
Род: Корсакі
Бацька: Леў Корсак
Маці: Марыяна Падбіпята
Жонка: няма
Дзеці: няма

Іосіф Корсак[1] (каля 15701643) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста1629) і ваявода мсціслаўскі (з 1639)[2].

Валодаў Глыбокім, Перадоламі, Ластавічамі, Свіламі і Беразвеччам у Полацкім ваяводстве.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Невядомы мастак, XVII ст.

Прадстаўнік беларускага[3] шляхецкага роду Корсакаў герба ўласнага («Катвіца» змененая), сын Льва і Марыяны Падбіпяты.

Ваяваў у 1610 пад Смаленскам, браў наступны ўдзел у выправах караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы на Маскву. У 1633 у часе вайны за Смаленск прыцягнуў за ўласны кошт жаўнераў і бараніў на чале іх Дзісенскі замак.

Фундаваў кляштары базыліянаў у Беразвеччы і кармелітаў у Глыбокім.

Існавалі два партрэты Іосіфа Корсака. Ранні — які перахоўваўся родам Корсакаў, другі — пазнейшы, які прэзентуе яго як фундатара кляштару кармелітаў босых на тле касцёла. Апошні да 1905 знаходзіўся ў парафіяльным касцёле Глыбокага, а ў 1935 трапіў на продаж у Салоне Мастацтва ў Варшаве (вул. Вербная, 6).

Бюст Іосіфа Корсака ў Глыбокім

У 2012 годзе ў Глыбокім усталяваны бюст Іосіфа Корсака[4].

Зноскі

  1. Сустракаецца форма імя: Язэп Корсак
  2. Вячаслаў Насевіч. Корсакі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 239.
  3. Сяргей Казуля. Корсак Рафаіл // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 649.
  4. У Глыбокім паставілі помнікі сваім землякам (31 жніўня 2012).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]