Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч
Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч
сцяг
Старшыня Віцебскага албвыканкама
1949 — 1953
Прэм’ер-міністр: Аляксей Кляшчоў
Папярэднік: Аляксей Сярмяжка
Пераемнік: Павел Лознеў
сцяг
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама
1943 — 1948
Прэм’ер-міністр: Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік: Іван Церахаў
Пераемнік: Давід Лукашэвіч
 
Партыя: УКП(Б) (з 1928)
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 5 красавіка 1899(1899-04-05)
Смерць: 27 снежня 1967(1967-12-27) (68 гадоў)
 
Ваенная служба
Гады службы: 1941—1943
Прыналежнасць: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў: партызан
Званне:
Генерал-маёр
Бітвы: Вялікая Айчынная вайна
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Іо́сіф Мітрафа́навіч Кардо́віч (5 красавіка 1899, в. Друцк Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці), Расійская імперыя27 снежня 1967) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама (19431948) і Віцебскага абласного выканаўчага камітэта (19491953).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19191925 гады служыў у РСЧА. Пасля працаваў старшынёй Друцкага сельскага савета.

З 1928 года працаваў у сістэме народнай адукацыі: паслядоўна быў загадчыкам Талочынскага, Дубровенскага, Лельчыцкага і Мсціслаўскага раённых аддзелаў народнай адукацыі.

З 1937 года быў намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мсціслаўскага раённага савета, праз год прызначаны старшынёй выканкама Горацкага райсавета.

У 1939 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай па Магілёўскай вобласці, са студзеня 1940 года — намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны разам з сям'ёй, пасля восенню быў прызваны у арміі, удзельнічаў у абароне Магілёва, быў аднім з кіраўніком абласнога штаба народнага апалчэння, трапіў у акружэнне, падчас выхаду з яго спаліў партыйны білет[1]. Амаль паўгода знаходзіўся ў турме НКУС, пасля хадатайства П. Панамарэнкі яго вызвалілі і адправілі сакратаром Бабруйскага падпольнага міжраённага камітэта КП(б)Беларусі[1], пасля быў упаўнаважаным ЦК КП(б) Беларусі па арганізацыі партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. У верасні 1943 года ўзначаліў прадстаўніцтва ЦШПР на Бранскім фронце[2].

Пасля вызвалення Беларусі ў 19431948 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.

З 1949 па 1953 года быў старшынёй Віцебскага аблвыканкама.

Пасля перанесенага інфаркту[1] ў 1953 годзе яго перавялі ў Мінск, дзе ён працаваў членам калегіі Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР, з 1954 года намеснік міністра прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР.

З 1957 года працаваў у апараце Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (19491952), член ЦК КПБ (19521954). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19511955), Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (19461954).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 [Людмила СЕЛИЦКАЯ Не пахнут лилии войной... (руск.)  // Беларусь сегодня : газета. — 2003.]
  2. Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. №41(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009.— 271 с. ISBN 978-985-01-0836-4.(руск.) 
  • Кардович Иосиф Митрофанович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 274 — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]