Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч
Дата нараджэння 28 жніўня 1937(1937-08-28) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч (нар. 28 жніўня 1937, Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыеэкалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1992). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1997). 

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). З 1966 года навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1971 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1980—2005 гадах дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі. Са студзеня 2006 года загадчык аддзела ўрадлівасці глебаў і лабараторыяй маніторынгу ўрадлівасці глебаў і экалогіі гэтага інстытута.

Міжнародная прэмія саюза вытворцаў калію (1995). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў».

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Агрохимическая характеристика почв сельскохозяйственных угодий Республики Беларусь. Мн., 2002 (у суаўт.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]