Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч
!Язэп Сьцепановіч (Менск, 2011 г.).jpg
Дата нараджэння 3 лютага 1955(1955-02-03) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці геабатанік, эколаг, грамадскі дзеяч
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Іосіф Міхайлавіч Сцепановіч (Язэп Стэпановіч, Я. Стапановіч, Jazep Stepanovič; руск.: Иосиф Михайлович Степанович; нар. 3 лютага 1955, вёска Лыцавічы, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі навуковец у галіне геабатанікі і экалогіі, педагог і грамадскі дзеяч. Доктар біялагічных навук (2001). Дацэнт (2009).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Лыцавічы Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці) у сям’і Міхаіла Іосіфавіча Сцепановіча і Алены Мікалаеўны Сцепановіч (у дзявоцтве Роліч). Бацькі — сяляне, працавалі на калгаснай ферме. Продкі па бацькавай лініі паходзяць з Вільні (сучасная Літва). Ягоны прадзед Пётра Стэфановіч — кнігадрукар, меў зямлю пад Вялейкай (паміж вёскамі Іванкі, Лыцавічы і Баравыя — урочышча Ігрушкі), дзе і наладзіў сталае жыхарства. Суседняя вёска Ролічы — месца жыцця і рольніцтва (адсюль, верагодна, паходжанне назвы паселішча) продкаў па матчынай лініі.

Скончыў Сырмежскую сярэднюю школу (Мядзельскі раён) з пахвальнай граматай (1972), у 1977 — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, факультэт прыродазнаўства. Дырэктар Вілейскага раённага дома піянераў і школьнікаў (1977). З 1977 па 1979 служыў у шэрагах савецкай арміі (курсантам, камандзірам танка, старшыном роты). 3 1979 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі (ІЭБ) імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай АН Беларусі. Прайшоў прыступкі службовай лесвіцы ад лабаранта, інжынера да загадчыка лабараторыі і галоўнага навуковага супрацоўніка. Скончыў аспірантуру (1987) і дактарантуру (1998) пры ІЭБ НАН Беларусі. Падрыхтаваў і паспяхова абараніў кандыдацкую (1988) і доктарскую (2001) дысертацыі па спецыяльнасці 03.00.05 — батаніка. Доктарская дысертацыя «Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі» — першая ў галіне прыродазнаўчых навук на беларускай мове[1] і з выкарыстаннем сучаснай нацыянальнай лацінкі (аўтарскі варыянт)[2]. Стажаваўся ў Батанічным інстытуце імя В. Л. Камарова АН СССР (г. Ленінград, 1986 і 1987) і Батанічным інстытуце Чэшскай акадэміі навук (Пругоніца ля Прагі, 1998). Прайшоў стацыянарныя ландшафтна-экалагічныя курсы пры Батанічным інстытуце і Батанічным садзе Грайфсвальдскага ўніверсітэта імя Э. М. Арндта (Нямеччына, 1998)[3]. З 2005 — прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка[4], па сумяшчальніцтве — вядучы навуковы супрацоўнік ІЭБ НАН Беларусі. З 2015 — галоўны навуковы супрацоўнік ІЭБ. Жанаты з Аленай Феакцістаўнай Сцепановіч (у дзявоцтве Жукава) (1960 г. нар., Мінск, навуковец у галіне геабатанікі і лесазнаўства), мае сына Аляксандра (доктар-інжынерынг у галіне вадароднай энергетыкі) і дачку Лідзію (магістар псіхалогіі)[5].

Навуковая і педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па сінтаксанаміі, экалогіі, мапаграфаванні, ахове расліннасці, яе рацыянальным выкарыстанні, антрапагенным уздзеянні на раслінныя супольніцтвы, прадукцыйнасці надземнай фітамасы, біяхімічным і біягеахімічным складзе травастанаў і глебаў і інш. Склаў першы прадромус (папярэдні пералік сінтаксонаў) расліннасці Беларусі. Распрацаваў тэхналогію, методыку і разгарнуў сетку маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці краіны. У спісе друкаваных працаў больш за 300 адзінак, у т. л. 12 манаграфій, 3 метадычныя дапаможнікі, 32 падзелы (главы) кніг, 10 брашураў, 8 мапаў расліннасці. У практыку народнай гаспадаркі зроблена блізу 60 укараненняў. Суаўтар інфармацыйнага рэсурсу «База дадзеных маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці» (2010, рэгістрацыйнае пасведчанне № 1341001039) і кампутарнай праграмы PROFIL (2015, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, рэг. пасв. № 782). У навуковых даследаваннях асноўную ўвагу канцэнтруе на развязанні цэнтральнай праблемы геабатанікі і фітацэналогіі — класіфікацыі расліннасці. У гэтым кірунку прапанаваў і паспяхова апрабаваў інтэграваны падыход у сінтаксанамічных даследаваннях, які заключаецца ў выкарыстанні ў паслядоўнай таблічнай апрацоўцы геабатанічных апісанняў па метадзе Й. Браўн-Бланке (J. Braun-Blanquet) і вылучэнні сінтаксонаў як фларыстычных, так і іншых паказнікаў расліннасці (прадукцыйнасці, фізіянамічнасці), а таксама эдафатопу (аграхімічных і грануламетрычных паказнікаў, увільгатнення глебы). У выніку распрацаваў універсальную сістэму сінтаксонаў лугавой, лугава-балотнай, прыбярэжна-воднай і пусткавай расліннасці, а на яе аснове –– гаспадарчую тыпалогію кармавых угоддзяў Беларусі. Распрацаваў палажэнні пра ўстойлівасць і асноўную фітацэнатычную ролю дамінантаў-эдыфікатараў і пра ландшафтную стэнатопнасць — эўрытопнасць раслінных супольніцтваў, што спрыяе пазнанню ландшафтнай прымеркаванасці расліннасці. Акрамя таго, першым пачаў вывучэнне ўплыву тэхнагенных палютантаў (цяжкіх металаў) на травяністую расліннасць, раскрыў шэраг залежнасцяў прадукцыйнасці і біяхімічнага складу травастану ад экалагічных, у т. л. ЦМ, радыянуклідаў і іншых прыродных і антрапагенных фактараў вонкавага ўздзеяння. Прапанаваў 5-катэгарыяльную сістэму вылучэння ахоўных фітацэнозаў і стратэгію ўстойлівага выкарыстання прыроднай лугавой расліннасці Беларусі, склаў каталог рэдкіх, унікальных і тыповых раслінных супольніцтваў краіны, які можа стаць асновай будучай нацыянальнай Зялёнай кнігі.

Займаецца развязаннем навукова-тэрміналагічных праблем, а таксама пытанняў агульнага мовазнаўчага характару. У прыватнасці, вывучае семантычныя з’явы, магчымасці дыялектнай лексікі ў беларускай навуковай тэрміналогіі. Пры канцы 80-х распрацаваў сучасны варыянт беларускага лацінаграфічнага пісьма (абэцэды), апублікаваны ў газетах «Навіны Беларускай акадэміі» (№ 20, 1991 г.)[6] і «Наша слова» (№ 9-11, 1995 г.)[7]. Некаторыя з ключавых прапаноў варыянту (напр., уніфікацыя паказу мяккасці зычных і інш.) знайшлі адлюстраванне ў афіцыйнай беларускай лацінцы, якая практыкуецца ў транспартнай сферы г. Менска і міжнародных тапанімічных базах звестак.

У галіне адукацыі распрацаваў беларускамоўныя курсы «Асновы экалогіі», «Асновы экалогіі і радыяцыйная бяспека», «Абарона насельніцтва і радыяцыйная бяспека», «Асновы экалогіі і энергазберажэння», «Ахова навакольнага асяроддзя», «Асновы сучаснага прыродазнаўства», «Экалогія, радыяэкалогія і асновы энергазберажэння» для студэнтаў небіялагічных спецыяльнасцяў дзённага, вячэрняга і завочнага аддзяленняў шэрагу факультэтаў БДзПУ, курс «Экалагічныя праблемы Беларусі» па выбары студэнтаў факультэта прыродазнаўства, а таксама 5 электронных Навучальна-метадычных комплексаў, у т. л. па вучэбнай дысцыпліне «Асновы сучаснага прыродазнаўства» для ПУА «Універсітэт імя Ніла Гілевіча». Кіраваў педагагічнай і навучальнай практыкамі студэнтаў. Арганізатар, кіраўнік і ўдзельнік шматлікіх навукова-даследных экспедыцый. Кіруе навуковай працай аспірантаў, магістрантаў і дыпломнікаў. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і абаронены 2 кандыдацкія і 8 магістарскіх дысертацый. Рэцэнзент шматлікіх падручнікаў і навучальных дапаможнікаў (школьных і для ВНУ) па біялогіі і экалогіі, навукова-тэрміналагічных слоўнікаў, манаграфій, навуковых праектаў і г. д. Разам з чальцом-карэспандэнтам НАН Беларусі Астапенем А. П., акадэмікамі Грыбам С. І. і Парфёнавым В. І. ад імя Рэспублікі Беларусь удзельнічаў у распрацоўцы міжнароднай Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, прынятай у Рыо-дэ-Жанейра ў 1992 г.[8].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

На пікеце каля Дома ўрада плакат беларускай лацінкай: «Вярнуць народу яго спрадвечныя сымбалі: гэрб Пагоня й бел-чырвона-белы сьцяг, — а таксама назоў краіны Літва, сталіцы — Менск!» (19 верасня 1991 г.)

Стараста класа ў школе, намеснік старасты студэнцкай групы, камісар і камандзір студэнцкіх будаўнічых атрадаў «Мерыдыян» і «Белая Вежа», удзельнік танцавальнага ансамбля «Вяснянка» (1972––1977) і кіраўнік танцавальнага калектыву факультэта прыродазнаўства МДзПІ імя А. М. Горкага. У 1989 стварыў адны з першых у Акадэміі навук суполак Беларускага народнага фронту і Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францішка Скарыны. З 1991 па 2005 старшыня Акадэмічнай рады ТБМ. Неаднаразова выбіраўся чальцом Менскай гарадской і Рэспубліканскай радаў, сакратарыяту Таварыства. Старшыня тэрміналагічнай камісіі ТБМ[9], а таксама старшыня секцыі біялагічнай і сельскагаспадарчай тэрміналогіі Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні і чалец секцыі біялогіі экспертнай групы па доследнай праверцы школьных падручнікаў пры Мінадукацыі (2001––2015). Пры канцы 80-х – пачатку 90-х выбіраўся старшынём прафсаюзнай арганізацыі ІЭБ імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі і сябрам рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза, старшынём Клуба грэка-каталіцкай інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага[10] і сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (пры старшынстве Міхася Ткачова). Будучы старшынём прафкама правёў сходы калектыву Інстытута па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты ВС БССР (1990), на якіх перамогу атрымаў Зянон Пазьняк. Пасля адной з постчарнобыльскіх экспедыцый (1989) унёс прапанову пра стварэнне на Беларусі «Руху за выжыванне». Праект неўзабаве быў рэалізаваны ў выглядзе «Чарнобыльскага шляху», узначаленага прафесарам-фізікам Ю. Хадыкам. Напярэдадні прыняцця Вярхоўнай Радай БССР галоўных атрыбутаў дзяржавы: назвы краіны і сімвалаў (19 верасня 1991) арганізаваў самастойны пікет ля Дома Ўраду на пляцы Леніна з плакатам: «Вярнуць народу яго спрадвечныя сымбалі: гэрб Пагоня й бел-чырвона-белы сьцяг, — а таксама назоў краіны Літва, сталіцы — Менск!». Пасля другога рэферэндуму (1996) і зменаў у Асноўным законе Рэспублікі Беларусь разам з вядомымі беларускімі навукоўцамі-біёлагамі В. М. Іванчанкам, З. Я. Сяровай і С. І. Бельскай ініцыяваў стварэнне Грамадскага камітэту ў абарону Канстытуцыі (ГРАК). Жыццё змушала і на іншыя грамадскія ініцыятывы ды браць актыўны ўдзел у розных акцыях: распаўсюджванні ўлёткаў, зборах подпісаў, у т. л. за стварэнне Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта (БНУ) і інш. Узначальваючы (з 1993) Тэрміналагічную камісію ТБМ імя Ф. Скарыны, з дапамогай Міністэрства адукацыі, навукоўцаў і педагогаў арганізаваў і правёў першыя дзве нацыянальныя канферэнцыі «Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі» (1994, 1995), у якіх бралі ўдзел шматлікія замежныя даследнікі-славісты[11];[12]. Прапанаваў варыянт канцэпцыі БНУ. Мову лічыць першаасновай нацыянальнай еднасці і дзяржаўнасці. Гэта праблема стрыжнем гучала ў ягоным дакладзе на першым Усебеларускім сходзе інтэлігенцыі (2003)[13], на з’ездах і радах ТБМ, гучыць ва ўсіх іншых выступах і публікацыях[14];[15]. Лічыць сістэму адукацыі асноўным спосабам захавання беларускай нацыі і дзяржавы[16];[17].

Чалец Навуковай рады і Рады па абароне дысертацый Д.01.38.01 пры ІЭБ імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі. Неаднаразова выступаў у якасці эксперта і афіцыйнага апанента пры абароне дысертацый па спецыяльнасцях 03.00.05 «Батаніка» і 03.00.16 «Экалогія». Браў удзел у працы прыймовых камісій у аспірантуру ў ІЭБ і на факультэце прыродазнаўства БДзПУ. Чалец Міжнароднага сінтаксанамічнага аб’яднання The Global Index of Vegetation-Plot Databases (GIVD), Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, праграмных камітэтаў Міжнароднаых навукова-практычных канферэнцый.

Узнагароджаны грамадскім медалём Барыса Кіта «За асягненьні ў асветніцтве і навуцы» (2005)[18], Дыпломамі Таварыства беларускай школы (2007 і 2014), Дыпломам выпускнікоў факультэта прыродазнаўства БДзПУ ў намінацыі «Рэспект і павага» (2009) і інш. Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь» (2005)[19].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Карта растительности бассейна оз. Нарочь / Авт.: Адерихо В. С., Голод Д. С., Гриневич В. А., Красовский Е. Л., Степанович И. М., Юркевич И. Д. — 1 : 25 000, 250 м в 1 см. — Мн., 1980.
  • Карта растительности бассейна р. Припять / Авт.: Юркевич И. Д., Голод Д. С., Петручук Н. И., Красовский Е. Л., Степанович И. М. — 1 : 500 000, 5 км в 1 см. — Мн., 1980.
  • Юркевіч, І. Д. Класіфікацыя прыроднай лугавой расліннасці Беларусі / І. Д. Юркевіч, Н. А. Буртыс, С. Р. Бусько, І. М. Сцепановіч // Весці АН БССР. Сер. біял. навук. — 1985. — Вып. І. — С. 3—8.
  • Юркевич, И. Д. Кормовая оценка луговой флоры Белоруссии / И. Д. Юркевич, С. Р. Бусько, И. М. Степанович // Ботаника. Вып. 28. — Мн.: Наука и техника, 1987. — С. 3—15.
  • Степанович, И. М. О сообществах Corynephoretum canescentis и Koelerietum glaucae в бассейне реки Вилии (БССР) / И. М. Степанович // Бот. журн. — 1988. — Т. 73, № 7. — С. 998—1011.
  • Сцепановіч, Я. М. Семантычныя з’явы ў беларускай біялагічнай тэрміналогіі / Я. М. Сцепановіч // Адукацыя і выхаванне. Біялогія: праблемы выкладання, 1996. — Вып. 2. — С. 39—51.
  • Kozulin, A. Srednyaya Pripyat (Floodplein of Mid Pripyat River), Belarus / A. Kozulin and I. Stepanovich // Ph. Benstead, P. Jose, Ch. Joyce and M. Wade. European Wet Grassland: Guidelines for management and restoration. — London: RSPB, Sandy, 1999. — P. 65-68.
  • Cцепановіч, І. М. Прадукцыйнасць надземнай фітамасы прыродных травяных згуртаванняў Беларусі / І. М. Сцепановіч, А. Ф. Сцепановіч // Природные ресурсы. — 2000. — № 2. — С. 5—9.
  • Сцепановіч, І. М. Навуковыя асновы ацэнкі і аховы біяразнастайнасці прыроднай травяністай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч // Природные ресурсы. — 2000. — № 3. — С. 16—27.
  • Сцепановіч, І. М. Эколага-фларыстычны дыягназ сінтаксонаў прыроднай травяністай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч. — Мн.: «Камтат», 2000. — 140 с.
  • Сцепановіч, І. М. Біяхімічны склад і кармавыя вартасці травастояў прыродных лугавых супольніцтваў / І. М. Сцепановіч, Т. П. Шарпіо // Весці АН Беларусі. Сер. біял. навук. — 2001. — № 2. — С. 34—39.
  • Флора и растительность Полесского государственного радиационно-экологического заповедника / Парфенов В. И., Масловский О. М., Валетов В. В., Скуратович А. Н., Дубовик Д. В., Степанович И. М. и др. — Мозырь: ООО ИД «Белый Ветер», 2002. — 112 с.
  • Korytarz ekologiczny doliny Bugu: Stan — Zagrożenia — Ochrona / Praca zbiorowa pod red. A. Dombrowskiego, Z. Głowackiego, W. Jakubowskiego i dr.; zespól autorski: J. Błachuta, J. Błachuta, P. Chylarecki… (Polska), G. Dudko, D. Golod, A. Makarewicz…, I. Stepanovich… (Białoruś), I. Danylyk, I. Gorban, L. Gorban… (Ukraina); koordynacja projektu Z. Tederko; fundacja IUCN Poland. — Warszawa, 2002. — 368 s.
  • Сцепановіч, Я. М. Трансект-метад як аснова маніторынгу раслінных экасістэм (з нямецкага досведу) / Я. М. Сцепановіч // Міжнародны экалагічны досвед і яго выкарыстанне на Беларусі : зб. навук. артыкулаў. International Environmental Experience: Applications for Belarus (collected papers) / Пад агульнай рэд. У. К. Слабіна. — Віцебск: ВФ УА ІСВ, 2003. — С. 226—230.
  • Степанович, И. М. Травяные сообщества Березинского биосферного заповедника: структура, продуктивность, состояние / И. М. Степанович, Е. Н. Ивкович, Е. Ф. Степанович, С. А. Автушко. — Минск: Белорусский дом печати, 2005. — 200 с.
  • Сцепановіч, Я. М. Дамінанты ў сінтаксанаміі й тыпалогіі (на прыкладзе лугавой расліннасці) / Я. М. Сцепановіч // Ботаника: Исследования. — Мн.: Право и экономика, 2005. — Вып. 33. — С. 69—76.
  • Сцепановіч, Я. М. Фітацэнаразнастайнасць расліннасці Беларусі / Я. М. Сцепановіч // Ботаника: Исследования. — Мн.: ИООО «Право и экономика», 2006. — Вып. XXXIV. — С. 264—281.
  • Сцепановіч, Я. М. Гаспадарчая тыпалогія кармавых угоддзяў Беларусі / Я. М. Сцепановіч // Ботаника: Исследования. — Мн.: ИООО «Право и экономика», 2008. — Вып. XXXV. — С. 115—123.
  • Парфенов, В. И. Синтаксономическая структура и созологическая оценка лесной и кустарниковой растительности долины Западного Буга (в пределах Беларуси) / В. И. Парфенов, И. М. Степанович, А. А. Вахний // Ботаника (исследования) / Ин-т эксперимент. бот. НАН Беларуси. — Мн.: Право и экономика, 2009. — Вып. XXXVII. — С. 222—239.
  • Методика проведения мониторинга растительного мира в составе Национальной системы мониторинга окружающей среды Республики Беларусь / Авторы-составители: А. В. Пугачевский, И. М. Степанович, И. П. Вознячук и др.; под ред. А. В. Пугачевского. — Ин-т эксперимент. бот. им. В. Ф. Купревича НАН Беларуси. — Мн.: Право и экономика, 2011. — 165 с.
  • Редкие биотопы Беларуси / А. В. Пугачевский, И. Н. Вершицкая, М. В. Ермохин, И. М. Степанович [и др.]. — Минск: «Альтиора — Живые краски», 2013. — 236 с. — ISBN 978-985-7073-25-2
  • Сцепановіч, І. М. Навукова-метадычныя асновы маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч, А. Ф. Сцепановіч. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — 289 с. — ISBN 978-985-08-1531-6
  • Степанович, И. Мониторинг луговой и лугово-болотной растительности Беларуси: Научно-методические основы, технология, сеть пунктов / И. Степанович, Е. Степанович. — Saarbrücken: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2015. — 328 с. — ISBN 978-3-659-78602-0 (www.lap-publishing.com; https://www.ljubljuknigi.ru/store/ru/book/1/isbn/978-3-659-78602-0)
  • Stepanovich, J. The community formed by Carex elata ssp. elata and Carex elata ssp. omskiana in Belarus / J. Stepanovich & S. Tereshchenko // Biologia, Section Botany. — 2015. — 70/9. — P. 1172—1184.
  • Сцепановіч, І. М. Прынцыпы, метады і крытэры сазалагічнай ацэнкі раслінных супольніцтваў / І. М. Сцепановіч // Природные ресурсы. -­- 2016. — № 1. — С. 34—47.
  • Сцепановіч, І. М. Сучасны стан і стратэгія ўстойлівага выкарыстання лугавой расліннасці Беларусі / І. М. Сцепановіч // Природные ресурсы. — 2017. — № 2. — С. 58—74.
  • Сцепановіч, І. М. Праблемы сiнтаксанамii i сiнфiтасазалагiчнай ацэнкi раслiннасцi Беларусi // Купревичские чтения XI: Проблемы экспериментальной ботаники (Посвящается Году белорус. науки и 120-летию со дня рождения В. Ф. Купревича) / НАН Беларуси, Отд. биол. наук; отв. ред.: А. В. Пугачевский. — Мн.: Тэхналогія, 2017. — С. 77—150 = Stepanovič, J. M. The problems of syntaxonomy and synphytosozological evaluation of vegetation of Belaruś // Kuprevich Lecture XI: Problems of experimental Botany / National Academy of Sciences of Belaruś, Division of biological Science. — Minsk: Technalohija, 2017. — P. 77—150.
  • Сцепановіч, І. М. Геабатанічная характарыстыка супольніцтваў, якія фармуюцца Filipendula ulmaria (L.) Maxim. i Filipendula denudata (J. et C. Presl) Fritsch, у Беларусі / І. М. Сцепановіч // Весці Нац. aкад. навук Беларусі. Сер. біял. навук. — 2018. — Т. 63, № 1. — С. 72—82.
  • Сцепановіч, І. М. Аднаўленчыя сукцэсіі дрэвава-хмызняковай расліннасці на лугах, балотах і постсялібных тэрыторыях Беларусі / І. М. Сцепановіч // Труды БГТУ. Научный журнал. Сер. 1. Лесное хозяйство, природопользование и переработка возобновляемых ресурсов. — 2019. — № 2 (222). — С. 82—89.
  • Сцепановіч, І. М. Інвазійны патэнцыял сінантропнага кампаненту хваёвых лясоў Беларусі / І. М. Сцепановіч // Труды БГТУ. Научный журнал. Сер. 1. Лесное хозяйство, природопользование и переработка возобновляемых ресурсов. — 2019. — № 2 (222). — С. 90—98.
  • Сцепановіч, І. Лугі і кармавыя ўгоддзі пад уздзеяннем радыяцыі і цяжкіх металаў / І. Сцепановіч // Наука и инновации. Научно-практический журнал. — 2019. — № 9 (199). — С. 73—79.

Спасылкі

  • bspu.unibel.by
  • http://botany-institute.bas-net.by/about-institute/istoriya-belarusskoj-botaniki-v-licax/doktora-nauk/stepanovich-i-m/
  • http://botany-institute.bas-net.by/struktura/otdel-rastitelnosti-i-resursov-rastitelnogo-mira/sektor-monitoringa-rastitelnogo-mira/

Зноскі

  1. Беларуская мова — мова навукі (інтэрв’ю Л. Мухінай) // «Права на волю». Бюл. Грамадскага аб’яднання "Праваабарончы цэнтр «Вясна» (на бел., рас. і анг. мовах), № 10 (130), травень 2003 г. — С. 8.
  2. Сцепановіч, І. М. Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі: дыс… докт. біял. навук : 03.00.05 / І. М. Сцепановіч. — Мінск, 1999. — 775 с.
  3. http://botany-institute.bas-net.by/about-institute/istoriya-belarusskoj-botaniki-v-licax/doktora-nauk/stepanovich-i-m/
  4. http://www.bspu.unibel.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2165%3Astepanovich&catid=211&Itemid=745
  5. Зоя Хруцкая. Я пішу пра доктара біялагічных навук з Вілейшчыны, які ладзіў пікет за «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг // «Рэгіянальная газета», № 47 (1178), 24 лістапада 2017 г. (http://www.rh.by/by/464/50/18563/;http://www.rh.by/by/471/50/18784/)
  6. Я. Стапановіч. Крок да эўрапэйскага супольніцтва // «Навіны Беларускай акадэміі», № 20, 31 мая 1991 г. — С. 5.
  7. Я. Стапановіч. Не панацэя, але важны сродак уратаванння нашай мовы і нацыі // «Наша слова», № 9—11 (221—223), 1, 7 і 14 сакавіка 1995 г. — С. 5.
  8. http://minpriroda.by/ru/napravlenia/mejdunsotr/konvencia
  9. С. В. Барыс, А. В. Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 378—379. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
  10. http://www.svjazep.org/klub.htm
  11. Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі: Матэрыялы Першай нацыянальнай канферэнцыі, Менск, 4-6 траўня 1994 г. / Адказны рэд. Зьміцер Санько. — Мн., 1995. — 340 с.
  12. Я. Стапановіч. Беларуская мова — мова навукі. Другая Тэрміналагічная канферэнцыя: мэты дасягнутыя // «Наша слова», № 25, 21 чэрвеня 1995 г. — С. 6-7.
  13. Я. Стэпановіч. Навукоўцы за Беларусь (Даклад на Ўсебеларускім сходзе інтэлігенцыі, 16 сакавіка 2003 г.) // «Новы час», № 4 (9), сакавік 2003 г. — С. 6.
  14. Я. Стэпановіч. Двухмоўе для Беларусі — шлях у нікуды // «Наша слова», № 11 (1266) 16 сакавіка 2016 г. — С. 2 (http://pawet.net/ns/2016/11/%E2%84%96_11_%281266%29.html)
  15. Я. Стэпановіч. Грошы маюць уласцівасць заканчвацца, а нацыянальная ідэя — ніколі // «Новы час», № 26 (540), 7 ліпеня 2017 г. — С. 7 (https://www.novychas.by/pdf/n26_2017_sayt.pdf)
  16. Я. Стэпановіч. Мова — адукацыя — дзяржава // «Наша слова», № 7 (1106) 13 лютага 2013 г. — С. 2 (http://www.nashaslova.mns.by/page25.html; http://pawet.net/ns/2013/07/%E2%84%96_07_(1106).html)
  17. Стэпановіч, Я. М. Сучасны стан і дынаміка беларускамоўнага выкладання ў ВНУ за апошнія 25 гадоў (на прыкладзе БДзПУ імя Максіма Танка) // «Наша слова», № 20 (1275), 18 траўня 2016 г. — С. 2.
  18. Алена Анісім. Пакліканне (інтэрв’ю) // «Новы час», № 1 (42), студзень 2005 г. — С. 2.
  19. Мікола Лавіцкі. Ён багаты сваёй беларускасцю // «Наша слова», № 5 (691), 2 лютага 2005 г. — С. 2 (http://pawet.net/ns/2005/05/%E2%84%96_5_(691).html)


Памылка ў зносках: Няправільныя параметры ў тэгу <references>

  1. Беларуская мова — мова навукі (інтэрв’ю Л. Мухінай) // «Права на волю». Бюл. Грамадскага аб’яднання "Праваабарончы цэнтр «Вясна» (на бел., рас. і анг. мовах), № 10 (130), травень 2003 г. — С. 8.
  2. Сцепановіч, І. М. Сінтаксанамія й сіндынаміка лугавой расліннасці Беларусі: дыс… докт. біял. навук : 03.00.05 / І. М. Сцепановіч. — Мінск, 1999. — 775 с.
  3. http://botany-institute.bas-net.by/about-institute/istoriya-belarusskoj-botaniki-v-licax/doktora-nauk/stepanovich-i-m/
  4. http://www.bspu.unibel.by/index.php?option=com_content&view=article&id=2165%3Astepanovich&catid=211&Itemid=745
  5. Каб быць беларусам (інтэрв’ю Л. Баршчэўскай) // «Наша слова», № 13 (225), 29 сакавіка 1995 г. — С. 2, 7.
  6. Я. Стапановіч. Крок да эўрапэйскага супольніцтва // «Навіны Беларускай акадэміі», № 20, 31 мая 1991 г. — С. 5.
  7. Я. Стапановіч. Не панацэя, але важны сродак уратаванння нашай мовы і нацыі // «Наша слова», № 9-11 (221—223), 1, 7 і 14 сакавіка 1995 г. — С. 5.
  8. 8
  9. С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 378-379. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
  10. 10
  11. 11
  12. 12
  13. 13
  14. 14
  15. 15
  16. 16
  17. 17
  18. Пакліканне (інтэрв’ю А. Анісім) // «Новы час», № 1 (42), студзень 2005 г. — С. 2.
  19. http://pawet.net/ns/2005/05/%E2%84%96_5_(691).html