Іосіф Пятровіч Лакштанаў
| Іосіф Пятровіч Лакштанаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 22 жніўня 1911 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 верасня 1986 (75 гадоў) |
| Жонка | Ільза Канстанцінаўна Лакштанава |
| Прафесія | тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр |
| Тэатр | |
| Член у |
|
| Узнагароды | |
Іосіф Пятровіч Лакшта́наў (22 жніўня 1911, Сумы, Украіна — 11 верасня 1986) — беларускі акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1970).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1936 годзе студыю тэатра імя Лесі Украінкі ў Кіеве, у 1939 годзе — студыю Тэатра імя Станіслаўскага ў Маскве. Працаваў у тэатрах Расіі. З 1952 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. З 1960 года рэжысёр, у 1980—1985 гадах артыст Беларускай філармоніі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1952 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выканаўца характарных роляў, спалучаў глыбокі псіхалагізм з яркасцю формы, музыкальнасцю: у Рускім драматычным тэатры Беларусі Пінчук, Мікалай II («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Першы афіцэр («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага), Міка Ставінскі («Барабаншчыца» А. Салынскага), Люсінда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Кароль французскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра). Сярод пастановак: «Не называючы прозвішчаў» В. Мінко і «Вясна ў Маскве» В. Гусева (1953), «Паўторны візіт» С. Дубравіна (1957), «Далёкая дарога» А. Арбузава (1958).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Муж актрысы Ільзы Лакштанавай (1923 — ?).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герштэйн Г. Р. Лакштанаў Іосіф Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Сумах
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры тэатра СССР
- Акцёры тэатра Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі