Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іосіф Сярэдзіч)
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч
Род дзейнасці: журналіст
Дата нараджэння: 1 кастрычніка 1949(1949-10-01) (69 гадоў)
Месца нараджэння:
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Медаль да стагоддзя БНР

Іосіф Паўлавіч Сярэдзіч (нар. 1 кастрычніка 1949, Забараўцы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі журналіст, рэдактар газеты «Народная Воля».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Забараўцы, Пінскі раён. Журналістыкай займаецца з 1967 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Працаваў у «Сельскай газеце», «Советской Белоруссии» (да 1990 года).

З мая 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання. Адначасова з 1990 па 1995 год займаў пасаду галоўнага рэдактара «Народнай газеты» — органа Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Выданне займала ўмераную цэнтрысцкую пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян. 17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.[1]

Іосіф Сярэдзіч быў вымушаны стварыць новую газету «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 года. З таго часу з’яўляецца галоўным рэдактарам выдання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].

Зноскі