Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі
| Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 24 красавіка 1892 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 кастрычніка 1967 (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | перакладчык, літаратуразнавец, бібліёграф, бібліятэказнавец |
| Навуковая сфера | бібліятэказнаўства |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Узнагароды | |
Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі або Язэп Сіманоўскі[1] (24 красавіка 1892, Бабруйск — 8 кастрычніка 1967) — беларускі бібліёграф, бібліятэказнавец, перакладчык, першы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рамесніка. У 1914 г. скончыў Бернскі ўніверсітэт у Швейцарыі. Працаваў у Маскве ў энцыклапедыі Граната, практыкаваў у гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. З 1917 г. зноў у Бабруйску, працаваў намеснікам гарадскога Савета, старшынёй культурнай секцыі, быў членам рэдакцыі мясцовай газеты, з ліпеня 1918 г. — загадчыкам гарадской бібліятэкі.
У 1921 г. узначальваў бібліятэку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Менску і Кніжную палату, клапаціўся аб росце кніжных фондаў, выкарыстоўваў магчымасці атрымання дарэвалюцыйных выданняў. На гэтым пасту працаваў амаль 40 гадоў. Выступаў ініцыятарам стварэння ў 1926—1933 гг. філіялаў бібліятэк у Віцебску, Магілёве, Гомелі, якія ў 1938 г. былі рэарганізаваны ў абласныя.
У 1941 г. эвакуіраваўся ў Сталінград, затым у Саратаў, працаваў у навуковых бібліятэках. У жніўні 1942 г. адазваны ў Маскву для выкладання ў Маскоўскім дзяржаўным бібліятэчным інстытуце. Адначасова, з красавіка 1943 г., пачаў работу па аднаўленні Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Як яе першы дырэктар, удзельнічаў у рабоце шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх нарад, з’ездаў, канферэнцый, на якіх выступаў з дакладамі ў пытаннях бібліятэказнаўства.
У 1944—1945 гг. прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі бібліятэчнага факультэта пры Мінскім педінстытуце імя А. М. Горкага, дзе шмат гадоў выкладаў бібліятэказнаўства і да 1951 г. быў загадчыкам кафедры.
Распрацаваў пытанне аб ролі навуковых бібліятэк як цэнтраў бібліяграфічнай работы. Унёс значны ўклад у развіццё бягучай i рэтраспектыўнай бібліяграфіі, падрыхтоўку паказальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Быў ініцыятарам выдання бюлетэня «Новыя кнігі Беларусі». Вядомы яго заслугі і ў развіцці МБА[удакладніць: камент.], стварэнні цэнтралізаванай сістэмы кнігазабеспячэння навуковых бібліятэк, даследаванні гісторыі бібліятэчнай справы ў рэспубліцы. На беларускую мову перакладаў творы Г. Гейнэ, А. Міцкевіча.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны дзеяч культуры БССР (1957)[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая — Сяргей Абламейка. knihi-online.com. Праверана 17 снежня 2025.
- ↑ Сіманоўскі, Іосіф Бенцыянавіч (бібліятэказнавец ; 1892—1967)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сіманоўскі Іосіф Бенцыянавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 383. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сіманоўскі Іосіф Бенцыянавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 8 кастрычніка
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі МДІК
- Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Бібліёграфы Беларусі