Перайсці да зместу

Іосіф Трызна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Трызна
Іосіф Трызна
Іосіф Трызна
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры[d]
з 25 студзеня 1647

Смерць 1655 ці 1656[1]
Месца пахавання
Род Трызны
Бацька Адам Трызна[d][2]
Веравызнанне праваслаўе[3]
Адукацыя

Іосіф Трызна (? — 1655) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. Архімандрыт Віленскага Святадухаўскага манастыра (16401647), Кіева-Пячэрскай лаўры1647).

Прадстаўнік шляхецкага роду Трызнаў герба «Газдава». Атрымаў адукацыю ў Кіева-Пячэрскай лаўры і Кіеўскай брацкай школе, выхаванец і паслядоўнік Пятра Магілы. Прыняў манаства.

Падтрымаў паўстанне Багдана Хмяльніцкага. Прысутнічаў на сойме 16491650, які ратыфікаваў Збораўскі дагавор з казакамі.

Выступаў супраць палітычнай і царкоўнай залежнасці Украіны ад Масквы. Разам з мітрапалітам Сільвестрам Косавым адмаўляўся прымушаць кіянаў і манахаў Кіева-Пячэрскай лаўры прысягаць на вернасць Пераяслаўскай радзе, якая дэкларавала залежнасць ад Масквы. Аднак пазней пайшоў на гэта ў 1654 пад ціскам Хмяльніцкага і казакоў.

Аўтар прадмовы да «Служэбніка» (Кіеў, 1653), дзе адзначыў важнасць гэтай кнігі. Склаў асобую рэдакцыю «Кіева-Пячэрскага пацерыка», куды ўключыў рэдкія гістарычныя матэрыялы, невядомыя з іншых спісаў (устаўная грамата Тураўскай епархіі 1005, Тураўскі ўстаўны запіс пра дзесяціну), летапісныя звесткі, памінальнік рускіх князёў XXII стст.[4]

Зноскі