Іпаліт Гіляравіч Гараўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іпаліт Гіляравіч Гараўскі
Дата нараджэння 1 ліпеня 1828(1828-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1864
Грамадзянства
Бацька Гілярый Францавіч Гараўскі[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба
Уплыў Сакрат Вараб’ёў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іпаліт Гіляравіч Гараўскі (1 ліпеня 1828, Астроўкі[1], Ігуменскі павет, Мінская губерня — пасля 1864) — пейзажыст, брат Апалінарыя Гараўскага і Гілярыя Гараўскага[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне і сям’я[правіць | правіць зыходнік]

А. Гараўскі. «Мар’яна Якаўлеўна Гараўская» — маці мастака, 1868

Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх гербам «Кораб». Бацькі — Гіляры Францавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гіляры Гараўскі валодалі каля 200 га спадчыннага маёнтка, які дастаўся яму ад бацькі — Францішка Гараўскага[3].

У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828 ― пасля 1864)[2], Апалінары (1833, Наборкі ―1900), Караль (1838, Уборкі ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі ― пасля 1875).[1] Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакамі[4].

Ваколіца Уборкі цяпер не існуе, мясціна за 2 км на паўночны ўсход ад Падкаменя і 5 км на ўсход ад Брадца Бярэзінскага раёна.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, навучаўся ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе[5].

Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў Мінскай гімназіі ў Машчынскага ў 1840—1847 гадах[6]. Вольнапрыходны вучань Акадэміі мастацтваў у 1855—1864 гадах у С. М. Вараб’ёва  (руск.)[2]. У 1864 годзе атрымаў званне класнага мастака[6].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

«Ля крыжа. Смерць паўстанца». 1863
«На берагах ракі Бярэзіны». 1857

Жыў у Мінску (у сярэдзіне 1860-х), дзе некалькі год працаваў настаўнікам малявання дзяцей генерала Дружыніна[7], потым некаторы час жыў у Санкт-Пецярбургу, дзе разам з братам Апалінарыем дапамагаў П. М. Траццякову ў яго калекцыянерскай і збіральніцкай дзейнасці[8][9].

Пазней пераехаў у Кіеў, дзе жыў у 1860-1870-х гадах[10].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Твораў аўтарства Іпаліта Гараўскага захавалася нямнога, магчыма, прычынай гэтаму была яго занятасць выкладчыцкай работай, якой майстар займаўся ў Мінску пасля заканчэння Пецярбургскай акадэміі мастацтваў[11]. Па манеры выканання работы І. Гараўскага блізкія да твораў яго брата Апалінарыя[11]. Найбольш цікавымі лічацца кампазіцыі «На берагах ракі Бярэзіны» (1857)[2] і «Від у ваколіцах Бабруйска» (1858). У кожным з іх І. Гараўскі выступае не толькі як тэхнічна падрыхтаваны жывапісец, дэманструючы выдатнае валоданне прыёмамі пабудовы выразнай выявы, але і як прыхільнік, у большай ступені, чым брат, рамантычнай вобразнасці[11].

Некаторыя творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, напрыклад, палатно «Ля крыжа. Смерць паўстанца». У Рускім музеі захоўваецца карціна «На берагах ракі Бярэзіны».

З іншых твораў можна згадаць «Від паблізу Бабруйска (Від у ваколіцах Бабруйска)», «Від Грэйдэна ў Ліфляндыі»[12].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны сярэбранымі медалямі: у 1857 г. 2 годнасці і ў 1858 г. 1 годнасці за карціну «На берагах ракі Бярэзіны» (1857)[13]. У 1864 г. дадзена званне класнага мастака 3 ступені жывапісу пейзажнага[14].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Юркевіч 2023.
  2. а б в г БС. Т. 5 1982, с. 159.
  3. РГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893)
  4. Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1
  5. Горавские, братья-художники Архівавана 9 верасня 2016. (англ.)
  6. а б Ю. С. Литвинчук. Восстание 1863—1864 гг. в работах художников XIX в. Архівавана 15 жніўня 2021. (руск.)
  7. Н. Усава. Пецярбургская Акадэмія мастацтваў і фарміраванне мастацкага асяроддзя на Беларусі ў другой палове ХIХ i пачатку ХХ ст. Архівавана 5 сакавіка 2016.
  8. Глава V. Женитьба (руск.)
  9. Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX—начала XX в. Минск: Вышэйшая школа, 1974. 332, [2], [8] л. цв. ил. С. 180
  10. На берегах Березины. 1857 (руск.)
  11. а б в Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 337. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  12. Праўда бруднай лужыны
  13. Искусство Белоруссии
  14. Горавский Ипполит Гиляриевич Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гараўскі Апалінар Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67.
  • Гараўскія, бел. жывапісцы, браты. Іпаліт Гілярыевіч//Бел. энцыкл.: у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С.51
  • Дробов, Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в./ Под ред. А. И. Мальдиса. Минск, 1974. С. 177, 179, 180. Про Ипполита Горавского и репродукция его картины «На берегах Березины»
  • Ипполит Гиляриевич Горавский// Республика Беларусь: Энцикл.: в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 124
  • Радзіма братоў Гараўскіх//Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 Мінск, 1987. С. 89
  • Гараўскі І. Г. // Бел. Энцыклапедыя.-Мн., 1975.-Т.5.-С.51.
  • Гараўскі І. Г. //Энцыклап. Літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн., 1995.-Т.2.-С.42- 43
  • Гараўскі І. Г. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрв. р-на.-Мн., 2000.-С.100
  • Гараўскі І. Г. // Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии ХІХ — нач. ХХ в.-Мн.: Выш. Школа, 1974.-179 — 180.
  • Горавские // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — 737 с. — 50 000 экз.
  • Зміцер Юркевіч Гараўскія і Шэмешы // Культура : газета. — 2023. — № 24.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]