Перайсці да зместу

Ірад Філіп I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірад Філіп I
Нараджэнне 27 да н.э. ці 22 да н.э.[1]
Смерць 33 ці 34
Род Ірадыяды[d]
Бацька Ірад Вялікі
Маці Марыямна[d]
Жонка Ірадыяда
Дзеці Саламея[d]

Ірад Філіп I, Ірад III (27 да н.э. ці 22 да н.э.[1]33 ці 34) — сын іудзейскага цара Ірада Вялікага ад другой жонкі Марыяны, дачкі першасвяшчэнніка Сімона; быў першым мужам Ірадыяды, якая нарадзіла яму дачку Саламію. У евангеллях згадваецца ў сувязі з турэмным зняволеннем Іаана Хрысціцеля. Па завяшчанню бацькі Філіп быў пазбаўлены спадчыны і права панавання, неўзабаве пасля яго смерці разам з жонкай выехаў у Рым, дзе жыў на ўтрыманні імператара. Такое незайздроснае становішча мужа глыбока ўразіла фанаберыстую і ўладалгобівую Ірадыяду, і яна дасягнула жаданага звання царыцы без Філіпа, калі разарвала свой шлюб з ім і стала жонкай яго зводнага брата Ірада Анціпы[2].