Іраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ
Іраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ груз. ირაკლი ბესარიონის ძე აბაშიძე | |||
| |||
---|---|---|---|
12 ліпеня 1971 — 14 лістапада 1990 | |||
Папярэднік | Рафаэл Рафаэлавіч Двалі | ||
Пераемнік | Звіяд Канстанцінавіч Гамсахурдыя | ||
Партыя | КПСС | ||
Адукацыя | |||
Прафесія | паэт, палітык | ||
Дзейнасць | паэт, палітык | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 10 верасня 1909, 23 лістапада 1909[1] ці 11 кастрычніка 1909 | ||
Смерць | 14 студзеня 1992 (82 гады) ці 1992 | ||
Пахаванне | |||
Узнагароды |
Іра́клій Вісарыёнавіч Абашы́дзэ (груз. ირაკლი ბესარიონის ძე აბაშიძე; 10 [23] лістапада 1909 — 14 студзеня 1992) — грузінскі паэт і дзяржаўны дзеяч. Першы сакратар (затым старшыня кіраўніцтва) Саюза пісьменнікаў Грузінскай ССР (1953—1967). Акадэмік Акадэміі навук Грузіі (1960). Герой Сацыялістычнай Працы (1979).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сяле Хоні Кутаіскай губерні. Пачаў друкавацца ў 1928 годзе. У 1931 годзе скончыў філалагічны факультэт Тбіліскага ўніверсітэта і праз тры гады ўжо ўдзельнічаў у Першым з'ездзе Саюза пісьменнікаў СССР. У 1939 годзе ўступіў у УКП(б). У час Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт. Пазней быў галоўным рэдактарам часопіса «Мнатобі» (груз. მნათობი).
У розны час быў старшынёй Саюза пісьменнікаў Грузіі. У 1970 годзе стаў таксама віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Грузінскай ССР. У 1960 годзе арганізаваў экспедыцыю ў грузінскі манастыр Святога Крыжа ў Іерусаліме, падчас якой была выяўлена фрэска Шоты Руставелі.
У 1960 годзе яму было прысвоена званне акадэміка Акадэміі навук Грузіі. З'яўляўся заснавальнікам і галоўным рэдактарам Грузінскай савецкай энцыклапедыі (тамы 1—12, 1975—1987), першым старшынёй таварыства Руставелі Грузіі (1980). У 1979 годзе яму было прысвоена званне Герой Сацыялістычнай Працы.
Паэзія Абашыдзэ заснавана на патрыятычных каштоўнасцях грузінскай культуры. Хоць Абашыдзэ быў даволі лаяльным да савецкага ладу, ён падтрымаў Звіяда Гамсахурдыя на шляху да незалежнасці Грузіі. Памёр Абашыдзэ 14 студзеня 1992 года ў Тбілісі і быў удастоены дзяржаўнага пахавання.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя тэмы творчасці — Грузія ў мінулым і сучасным, лёс мастацтва, грамадзянскі абавязак паэта. Аўтар зборнікаў паэзіі «Набліжэнне» (1966), «І гэтыя песні — маёй Грузіі» (1971), «Радзіма» (1973), «Вятры ў даліне Рыёні» (1979), цыклаў вершаў «Па слядах Руставелі» (1959), «Палесціна, Палесціна» (прэмія імя Ш. Руставелі 1966), літаратурна-крытычных артыкулаў (зборнік «За высокае майстэрства», 1959). За цыкл «У палымянай Індыі» і кнігу «Па дарогах Індыі» ганараваны Міжнароднай прэміяй імя Дж. Нэру 1972.
Зноскі
- ↑ Г. Мерквиладзе Абашидзе Ираклий Виссарионович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 1 : А — Ангоб. — С. 13. Праверана 27 ліпеня 2016.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- Маргвелашвили Г. Ираклий Абашидзе. — Тб., 1958.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Іраклій Вісарыёнавіч Абашыдзэ на сайце «Героі краіны»
- Абашидзе Ираклий Виссарионович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
Папярэднік: Рафаэл Рафаэлавіч Двалі |
9-ы Старшыня Вярхоўнага Савета Грузінскай ССР![]() 12 ліпеня 1971 — 14 лістапада 1990 |
Пераемнік: Звіяд Канстанцінавіч Гамсахурдыя |
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Выпускнікі Тбіліскага ўніверсітэта
- Асобы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Грузіі
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Нарадзіліся 10 верасня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Кутаіскай губерні
- Памерлі 14 студзеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Тбілісі
- Пахаваныя ў Тбілісі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Палітыкі Грузіі
- Грузінскамоўныя паэты
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Акадэмікі АН Грузінскай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
- Члены КПСС