Іракская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Iракская аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Firing party near Ramadi.jpgБрытанскiя вайскоўцы падчас наступа на Багдад.
Дата 231 мая 1941
Месца Iрак
Вынік Перамога Брытанскай iмперыi
Праціўнікі
Flag of the United Kingdom (3-5).svg Брытанская імперыя Flag of Iraq (1924–1959).svg Ірак
Flag of the NSDAP (1920–1945).svg Люфтвафэ
Flag of Italy (1861–1946).svg Італія
Камандуючыя
Flag of the United Kingdom (3-5).svg Арчыбальд Уэйвел Flag of Iraq (1924–1959).svg Рашыд Алi аль-Гайланi
Сілы бакоў
1 пяхотная дывізія,

2 брыгады, больш за 100 самалётаў

4 дывізіі,

50—60 іракскіх самалётаў, 29 нямецкіх самалётаў, 12 італьянскіх самалётаў[1]

Страты
1200 забiтых 8500 забiтых

Іракская аперацыя (у Вялiкабрытанii — Англа-іракская вайна) — ваенная аперацыя ўзброеных сіл Вялікабрытаніі ў Іраку супраць прафашысцкага ўрада Рашыда Алi аль-Гайланi падчас Другой сусветнай вайны.

Папярэднія падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ер-міністр Ірака Рашыд Алі аль-Гайлані, начальнік іракскага генеральнага штаба Амін Закі Сулейман і пранямецкая нацыяналістычная групоўка «Залаты квадрат» на чале з палкоўнікамі Салах ад-Дзінам ас-Сабахам, Махмудам Сальманам, Фахмi Саідам і Камілем Шабібам 1 красавіка 1941 года ажыццявілі ваенны пераварот, накіраваны супраць Вялікабрытаніі.

Новы ўрад узначаліў Аль-Гайлані. 17 красавіка Рашыд Алі звярнуўся да фашысцкай Германіі за ваеннай дапамогай у выпадку вайны з Брытаніяй. Берлін пагадзіўся, бо Гітлера зацікавілі іракскія нафтавыя рэсурсы. На Блізкі Усход адправіліся самалёты Люфтвафэ.

Ход аперацыi[правіць | правіць зыходнік]

2 мая ў пять часоў раніцы брытанскія ВВС сіламі 33 самалётаў і 8 бамбавікоў «Велінгтон» нанеслі ўдар па іракскім войскам, якія размяшчаліся паблізу Хабанii.

Увечары 6 мая іракцы пачалі адступаць ад Хабанii, кінуўшы масу ўзбраення, боепрыпасаў і транспартных сродкаў (уключаючы адзін італьянскі танк, 10 браневікоў «Крослi» і 79 грузавікоў). За адзін толькі дзень было захоплена 408 палонных. Колькасць забітых іракскіх вайскоўцаў ацэньвалася ад 500 да 1000 чалавек.

7-8 мая брытанцы ўзялі штурмам моцна ўмацаваны горад Ашар побач з Басрай, нясучы цяжкія страты.

10 мая іракцы адышлі з Рутбы ў заходнім Іраку.

17 мая англічане ўзялі Басру.

22 мая іракцы пры падтрымцы iтальянскiх лёгкіх танкаў «FIAT» паспрабавалі вярнуць Фалуджу, але былі адбіты.

23 мая Люфтвафэ нанесла паветраны ўдар па брытанскіх пазіцыях у Фалуджы.

27 мая брытанцы пачалі наступ на Багдад.

29 мая Рашыд Алі бяжыць ў Германію.

31 мая 1941 года мэр Багдада падпісаў перамір’е паміж Вялікабрытаніяй і Іракам ў прысутнасці брытанскага амбасадара.

Зноскі

  1. Playfair (1956), p. 196

Спысылкi[правіць | правіць зыходнік]