Іржа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іржа на чыгуначных рэйках

Іржа — агульны тэрмін для вызначэння аксідаў жалеза. У гутарковай мове гэты тэрмін ужываецца да чырвоных вокіслаў, якія ўтвараюцца ў выніку рэакцыі жалеза з кіслародам ў прысутнасці вады ці вільготнага паветра. Ёсць і іншыя формы іржы, напрыклад, прадукт, які ўтвараецца ў выніку рэакцыі жалеза з хлорам пры адсутнасці кіслароду. Такое рэчыва утвараецца, у прыватнасці, у арматуры, якая выкарыстоўваецца ў падводных бетонных слупах, і называюць яго зялёнай іржой. Некалькі відаў карозіі адрозныя візуальна або з дапамогай спектраскапіі, яны фармуюцца пры розных знешніх умовах. Іржа складаецца з гідратаванага аксіду жалеза (III) Fe2O3·nH2O і метагідраксіда жалеза (FeO(OH), Fe(OH)3). Пры наяўнасці кіслароду і вады і часу любая маса жалеза ў канчатковым выніку пераўтворыцца цалкам у іржу і руйнуецца. Паверхня іржы не стварае абарону для жалеза, што знаходзіцца ніжэй, у адрозненне ад утварэння паціны на меднай паверхні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]